23 сакавіка за «збіццё» Азаронка будуць судзіць перакладчыцу Вольгу Калацкую — ёй пагражае да 6 гадоў турмы
Працэс над перакладчыцай Вольгай Калацкай распачнецца ў аўторак, 23 сакавіка, а 10:30 у судзе Фрунзенскага раёне Мінска, піша БАЖ.

Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у злосным хуліганстве (арт. 339 Крымінальнага кодэкса) — нібыта падчас адной з акцый пратэсту Вольга нанесла некалькі ўдараў супрацоўніку СТБ Рыгору Азаронку.
Вольгу Калацкую затрымалі 15 студзеня падчас заняткаў па англійскай мове. Паводле ч. 2 арт. 339 Вользе Калацкай пагражае арышт, альбо абмежаванне волі да 3 гадоў, альбо пазбаўленне волі да 6 гадоў.
У свой час Вольга пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, серыялаў і кніг, у тым ліку Вірджыніі Вулф, Тэнэсі Уільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, «Гладыятар», «Шрэк», «Сямейку Смітаў» ды іншыя.
З патрабаваннем неадкладна вызваліць Вольгу выступіў Амерыканскі ПЭН (PEN America) і вядомая канадская пісьменніца Маргарэт Этвуд.
Да затрымання Вольга Калацкая жыла ў Мінску з 89-гадовай маці, якой патрабуецца дагляд. Цяпер дапамагаць маці адгукнуліся сябры і вучні Вольгі.
-
Расіяніну, які п'яным пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро, вынеслі лагодны прысуд
-
Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта
-
«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову
Цяпер чытаюць
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары