Kumbaya moment — не самы просты выраз для перакладчыкаў.
На прэс-канферэнцыі пасля саміту ў Жэневе Джо Байдэн пераказаў свае словы Пуціну: «This is not a kumbaya moment. Але гэта відавочна не ў інтарэсе нічыім, ні вашай краіны, ні маёй, каб мы прыйшлі да сітуацыі новай халоднай вайны».
Kumbaya moment — не самы просты выраз для перакладчыкаў.
Гэта амерыканская ідыёма, якая абазначае моманты гармоніі, ці адзінства, ці намаганні разам дасягнуць гармоніі.
Выраз kumbaya паходзіць з афраамерыканскай песні ў стылі spiritual, якую спявалі на крэольскай гаворцы на паўднёвым усходзе ЗША. У пераказе на чыстай англійскай песня называлася Oh Lord, Won’t You Come By Here — «О Госпадзе, ці не зойдзеш ты сюды?» Гэтае Come By Here — просьба, каб Бог умяшаўся, не прамінуў — вымаўлялася афраамерыканцамі як kumbaya. А ў ідыёму гэтае слова ўвайшло як пошук гармоніі.
Англійская мова інтэнсіўна развіваецца, штогод у яе ўваходзяць сотні новых слоў, яны прыходзяць са слэнгу, рэгіяналізмаў, музычных і літаратурных тэкстаў.
-
«Не запатрабавана». З вядомага кафэ Mon Nom на Трактарным прыбралі беларускамоўнае меню
-
Нейрасеткі ўсё яшчэ спатыкаюцца на беларускім маўленні. Беларусы хочуць падарыць штучнаму інтэлекту ідэальны голас
-
Юнак расказаў, як канспектаваў рускамоўныя лекцыі беларускай лацінкай. Гэта выклікала даміно ўспамінаў з БНТУ, БДТУ і БДУ
Каментары