Свет

«У нас ёсць свае асаблівасці, як і ў любой нацыі, але мы Еўропа, і мы Захад». Навальны даў інтэрв'ю амерыканскім журналістам з калоніі

Расійскі апазіцыянер і палітычны зняволены Аляксей Навальны даў інтэрв'ю амерыканскай газеце The New York Times з калоніі. Ён распавёў пра сваё жыццё ў турме, пра тое, чаму ў Расіі распраўляюцца з апазіцыяй, а таксама пра сваю перакананасць, чаму рэжым Пуціна асуджаны на крах. Прыводзім для вас асобныя вытрымкі з матэрыялу.

Аб прапагандзе ў калоніі

Навальнага прымушаюць глядзець расейскае дзяржаўнае тэлебачанне і асобныя прапагандысцкія фільмы больш за восем гадзін штодзень.

«Чытаць, пісаць ці рабіць нешта іншае забаронена», — сказаў Навальны.

Палітвязень абавязаны сядзець у крэсле і глядзець тэлевізар. І калі ён засынае, ахоўнікі крычаць: «Не спі, глядзі!»

У сённяшняй Расіі прагляд дзяржаўнага тэлебачання замяняе катаргу. Калі раней палітвязні працавалі ў горназдабыўной прамысловасці або лясной гаспадарцы, то цяпер апазіцыянераў катуюць псіхалагічна, прапагандай.

Аб перспектывах Расіі

Навальны аптымістычны адносна будучых перспектыў Расіі і выклаў сваю стратэгію дасягнення палітычных зменаў.

«Рэжым Пуціна — гэта гістарычная выпадковасць, а не непазбежнасць», — адзначыў ён, дадаўшы: «Гэта быў выбар карумпаванай сям'і Ельцына».

«Рана ці позна гэтая памылка будзе выпраўленая, і Расея пяройдзе на дэмакратычны, еўрапейскі шлях развіцця. Проста таму, што гэтага хочуць людзі».

Аб санкцыях супраць Расіі

Навальны раскрытыкаваў Еўропу і Злучаныя Штаты за эканамічныя санкцыі, якія ўвялі ў дачыненні да Расіі. Палітык сказаў, што санкцыі шкодзяць простым расейцам.

Санкцыі, па яго словах, павінны быць нацэлены толькі на алігархаў, якія падтрымліваюць Пуціна. Па словах палітыка, сапраўды ўплывовыя алігархі пазбеглі санкцый.

Аб пуцінскай ідэалогіі

«Я добра разумею сутнасць ідэалогіі пуцінскага рэжыму: сучаснасць і будучыня падмяняюцца мінулым — сапраўды гераічным мінулым, або прыхарошаным мінулым, або цалкам прыдуманым мінулым. Усе віды мінулага павінны пастаянна знаходзіцца ў цэнтры ўвагі, каб выцесніць думкі аб будучыні і пытанні аб цяпершанім», — сказаў апазіцыянер.

Аб калоніі

«Усё арганізавана так, каб я знаходзіўся пад максімальным кантролем 24 гадзіны ў суткі», — сказаў Навальны. Ён сказаў, што сукамернікі не нападалі на яго і не пагражалі яму, але падлічыў, што каля траціны з іх былі інфарматарамі начальніка турмы.

На працягу першых тыдняў знаходжання ў калоніі канечнасці Навальнага былі здранцвелымі. Палітык 24 дні галадаў.

Ахоўнікі пазбаўлялі палітыка сну.

«Цяпер я разумею, чаму пазбаўленне сну з'яўляецца адным з любімых катаванняў спецслужбаў», — сказаў ён. «Ніякіх слядоў не застаецца, але гэта немагчыма вынесці».

Палітык сказаў, што добра ладзіць з іншымі зняволенымі ў сваім турэмным блоку. Часам яны гатуюць закускі ў мікрахвалевай печы.

Аб пратэстах і палітычным рэжыме

Апазіцыянер выказаў здагадку, што беларускія пратэсты напалохалі Крэмль. Таксама Навальны мяркуе, што Крэмль баіцца стратэгіі «Разумнае галасаванне».

У адпаведнасці са стратэгіяй Навальнага, ініцыятыва падтрымлівае кандыдатаў, якія, на яе думку, маюць шанцы на перамогу на рэгіянальных і парламенцкіх выбарах. Стратэгія кансалідуе галасы тых, хто выступае супраць «Адзінай Расіі».

Навальны адзначае, што для таго, каб не пусьціць у парламент апазіцыю, Пуціну прыйшлося цалкам змяніць палітычную сістэму, перайсці на прынцыпова іншы, значна больш жорсткі узровень аўтарытарызму.

У доўгатэрміновай перспектыве, паводле Навальнага, рэпрэсіі звязаныя з рызыкамі, паколькі Пуцін робіць ворагамі рэгіянальныя эліты.

«Апазіцыя існуе ў Расеі не таму, што Аляксей Навальны ці нехта іншы камандуе ёю са штаба, — сказаў Навальны, — а таму, што каля 30 адсоткаў краіны — у асноўным адукаванае гарадское насельніцтва — не мае палітычнага прадстаўніцтва».

Расея пасля Пуціна вернецца да дэмакратычнага ладу, сказаў Навальны.

«У нас ёсць свае асаблівасці, як і ў любой нацыі, але мы Еўропа, і мы Захад», — сказаў апазіцыянер.

Каментары

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?22

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць