Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры
У ноч на 11 лістапада 150 украінскіх беспілотнікаў атакавалі Ленінградскую вобласць, паведаміў губернатар рэгіёна Аляксандр Драздзенка.

«Мэтай атакі была партовая зона Усць-Лугі ў Кінгісепскім раёне. У выніку трапляння некалькіх БПЛА адбылося ўзгаранне, пацярпелі трое работнікаў, пагрозы іх жыццю няма», — напісаў Драздзенка ў сваім тэлеграм-канале.
Паводле відэазапісаў відавочцаў, у порце разгарэўся маштабны пажар. Сэрвіс NASA FIRMS, які адсочвае тэмпературныя анамаліі, зафіксаваў адразу некалькі ачагоў узгарання.

Усць-Луга — найбуйнейшы расійскі порт на Балтыйскім моры і другі па велічыні ў краіне пасля Наварасійска на Чорным моры. Ён размешчаны прыкладна за 120 км ад Санкт-Пецярбурга.
На яго тэрыторыі знаходзяцца тэрміналы для перавалкі нафты, нафтапрадуктаў, вугалю, серы, мінеральных угнаенняў, газавага кандэнсату, звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) і кантэйнерных грузаў, піша Moscow Times.
Паводле даных Reuters, экспарт нафты праз порт у 2025 годзе складаў каля 700 тыс. бараляў у суткі, а нафтапрадуктаў у агульнай складанасці было экспартавана 32,8 млн тон.
Да гэтага беспілотнікі атакавалі порт 1 верасня.
Каментары