Здарэнні

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь

Хлопец спаслаўся на ўдзел у пратэстах і ўцёкі ад войска — і ўся працэдура спынілася.

Вена. Фота: commons.wikimedia.org/Jakub Hałun

Гісторыя пачалася ў сакавіку 2026 года. Тады ў аўстрыйскае Федэральнае ведамства па справах іншаземцаў і прытулку (BFA) паступіла выніковая справаздача паліцыі. Паводле яе, беларус падазраваўся ў крадзяжах, якія ён здзяйсняў рэгулярна ў складзе злачыннай групы. У справаздачы яго запісалі грамадзянінам Польшчы.

Пазней мужчыну экстрадзіравалі ў Аўстрыю з Іспаніі па еўрапейскім ордары на арышт. Даставілі самалётам і адразу ўзялі пад варту. Паліцыя, міграцыйнае ведамства і турма ў сваіх дакументах указвалі яго сапраўднае імя, але грамадзянства ўсюды пісалі польскае. Суд, які арыштаваў мужчыну, таксама лічыў яго палякам.

Беларуса асудзілі за цяжкі крадзеж, учынены дзеля заробку. Частку эпізодаў кваліфікавалі як замах. Ён атрымаў 15 месяцаў пазбаўлення волі, з іх 10 месяцаў умоўна з выпрабавальным тэрмінам тры гады.

Урэшце адвакат беларуса паведаміў BFA, што яго кліент — грамадзянін Беларусі, а не Польшчы. Паводле адваката, у Польшчы ў мужчыны ёсць дазвол на жыхарства, які дзейнічае да канца лістапада 2026 года, і пасля вызвалення ён сам з'едзе з Аўстрыі. Адвакат прасіў не дэпартаваць яго.

Ведамства вырашыла апытаць беларуса.

Той адказаў, што ўдзельнічаў у пратэстах супраць рэжыму і не з'явіўся па павестцы ў войска. Пасля гэтага ён з'ехаў у Польшчу, атрымаў там гуманітарную візу, а ў 2023 годзе — дазвол на жыхарства па гуманітарных падставах. Яшчэ да заканчэння польскага дакумента ён падаў заяву на дазвол на жыхарства ў Іспаніі. Там, па яго словах, рашэнне прынялі станоўчае, засталося толькі забраць карту, але перашкодзіў арышт па аўстрыйскім ордэры. Мужчына заявіў, што пасля вызвалення збіраецца вярнуцца ў Іспанію. Ён прасіў дазволу выказацца наконт канкрэтнай краіны, куды яго збіраюцца выслаць, бо, па яго словах, вялікая розніца, гэта Іспанія, Польшча або Беларусь.

Ведамства не стала правяраць аргументы і вырашыла выслаць яго ў Беларусь, а таксама забараніць яму ўезд у Аўстрыю на пяць гадоў. Пра небяспеку на радзіме чыноўнікі напісалі адзін сказ: падстаў, якія б перашкаджалі дэпартацыі, не выяўлена. Пры гэтым у тым жа рашэнні яны самі адзначылі, што ўмовы ў беларускіх турмах «цяжкія і небяспечныя для жыцця».

13 кастрычніка Федэральны адміністрацыйны суд Аўстрыі адмяніў гэтае рашэнне і вярнуў справу ў ведамства на новы разгляд. Суддзя ўказаў, што чыноўнікі не высветлілі нават, ці вераць яны словам беларуса пра пратэсты і прызыў, «тым больш што доўгі час нават меркавалася, што ён грамадзянін Польшчы».

Сам беларус тым часам выйшаў на волю і ўжо з'ехаў з Аўстрыі ў Іспанію, адкуль, паводле яго юрыстаў, збіраецца ў Польшчу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй3

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі Dana Mall атакавалі прусакі2

Зяленскі назваў першы дзень перамоў у Абу-Дабі «канструктыўным і даволі змястоўным»3

У Літве ў сувязі з дарагоўляй паліва напалову зменшылі кошт квіткоў на аўтобусы і цягнікі5

«Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі». Аўтар незабыўных скульптур у Быхаве, Касцюковічах і Гарадцы адказаў крытыкам23

Спецыялісты расказалі, якія фішынгавыя лісты найчасцей адкрываюць беларусы. Лідарам стала запрашэнне на суботнік1

На папулярным вадасховішчы людзі зрабілі больш за паўтысячы нелегальных прыватных прычалаў

У лесе пад Дзяржынскам знайшлі ваўчаня з дэфармаванымі лапамі. Яно аказалася цалкам ручным1

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй3

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць