Грамадства2323

«Я ўбачыла жанчыну нестандартнай прыгажосці». Ганна Бонд заступілася за «быхаўскую Мадонну»

Свежая работа скульптара Аляксандра Мінькова, нядаўна пастаўленая ў Быхаве, выклікала шмат негатыўнай рэакцыі, якую часткова падзяляе нават кіраўніцтва мясцовага райвыканкама. Але ў блогеркі Ганны Бонд (Бандарчук) на гэты конт адметнае меркаванне — пазітыўнае.

Ганна Бонд. Скрыншот з яе інстаграма

«Падтрымаю скульптара і яго работу «Жанчыне-маці», пастаўленую ў Быхаве.

Мне праца падалася кранальнай. Я ўбачыла жанчыну нестандартнай прыгажосці.

Мы ўсе не ідэальныя, і работы нашы таксама.

Яшчэ ў 1853 годзе нямецкі філосаф Карл Розенкранц напісаў фундаментальную працу «Эстэтыка брыдкага», даказаўшы, што «непрыгожае» — гэта такая ж паўнавартасная эстэтычная катэгорыя, як і «выдатнае», — напісала блогерка ў Threads.

Новы помнік «Жанчыне-маці» ў Быхаве. Фота: bykhov.by

Скульптурную кампазіцыю «Жанчыне-маці», прымеркаваную да абвешчанага ўладамі Года беларускай жанчыны, паставілі ў быхаўскім парку імя 60‑годдзя вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ініцыятарамі праекта выступілі грамадскія арганізацыі і Моладзевая рада пры райсавеце дэпутатаў, а грошы выдзеліла Магілёўская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў. На адкрыццё сагналі школьнікаў і бюджэтнікаў з чырвона-зялёнымі сцяжкамі, а чыноўнікі пад лірычную музыку здымалі з фігур пакрывала.

Пасля таго, як скульптуру пачалі актыўна абмяркоўваць у сеціве, каментары ў асноўным былі крытычныя і здзеклівыя. Нават мясцовыя ўлады, якія ўрачыста адкрылі помнік, пазней прызналі, што да яго ёсць «вялікія заўвагі», і паабяцалі выправіць недахопы да канца тыдня.

Каментары23

  • Вольга
    10.11.2026
    Бонд, Ганна Бонд. 006.
  • Žvir
    10.11.2026
    Dyk i ja ž zastupiŭsia ! Bo jana nie złaja... Dla našaha času heta redkaść.
  • Багдан
    10.11.2026
    Дык гэта ж яна!

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць