У канцы лістапада ў Мінску плануюць адкрыць пасольства Нікарагуа. Гэта пытанне абмяркоўвалася 11 лістапада на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Яўгена Шастакова з часовым павераным у справах Нікарагуа ў Беларусі Клаўдыё Антоніа Аранай.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com
Бакі разгледзелі бягучы стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў сферах узаемнай зацікаўленасці. Асаблівую ўвагу надалі графіку і парадку дня будучых двухбаковых мерапрыемстваў.
Таксама абмяркоўвалася падрыхтоўка да пятага пасяджэння сумеснай беларуска-нікарагуанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
Каментары