Вайна

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Ужо заўтра, 12 лістапада, Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер ізноў сустрэнуцца з Уладзімірам Пуціным. А заявы Мядзінскага, дарадцы Уладзіміра Пуціна, кантрастуюць з тонам яго ранейшых заяў.

Уладзімір Пуцін і ягоны дарадца Уладзімір Мядзінскі. Архіўнае фота: 27 студзеня 2024 года, Olga Maltseva/Pool Photo via AP

Цэнтральнай тэмай трохбаковых перамоў у Абу-Дабі стала абмеркаванне будучай архітэктуры бяспекі ў Еўропе пасля завяршэння ўкраінскага канфлікту, заявіў журналістам кіраўнік расійскай дэлегацыі Уладзімір Мядзінскі.

«Свету патрэбная новая, сучасная, абноўленая сістэма бяспекі, справядлівая, не на шкоду нейкім асобным краінам. Над гэтым будзем працаваць», — сказаў ён па выніках другога дня перамоваў. Паводле яго слоў, канфлікт ва Украіне паказаў, што «дзейная сістэма бяспекі ў Еўропе працуе дрэнна».

Заявы Мядзінскага, дарадцы Уладзіміра Пуціна, кантрастуюць з яго выказваннямі пасля мінулых раўндаў перамоваў. У прыватнасці, больш няма згадак пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» Украіны — расійскія «эўфемізмы» для падкантрольнасці Расіі і русіфікацыі.

Замоўклі пра гэта і расійская, і лукашэнкаўская машыны прапаганды.

У той жа час Мядзінскі ў заяве для журналістаў у Абу-Дабі зрабіў акцэнт на гуманітарных пытаннях. Бакі дамовіліся пра новы маштабны абмен палоннымі, канкрэтныя параметры якога абвесцяць найбліжэйшым часам.

Анансуецца, што на радзіму могуць вярнуцца нават па паўтары тысячы палонных. Самі маштабы абмену паказваюць на ступень цяжкасцей расійскай арміі — калі ў палон трапляе аж такая колькасць вайскоўцаў.

З украінскага боку большасць палонных па-ранейшаму складаюць людзі, якія трапілі ў рукі расіян у Марыупалі і падчас першага вераломнага ўдару.

Масква, здаецца, дэманструе гатоўнасць паскораць перамоўны працэс.

Ужо заўтра, 12 лістапада, Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер ізноў сустрэнуцца з Уладзімірам Пуціным. Для гэтага яны адправяцца ў Маскву. Пасля гэтага можа адбыцца іх сустрэча з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Мяркуецца, што гэта адбудзецца ў Дубліне, Ірландыя.

Перамовы паміж РФ, ЗША і Украінай прайшлі ў Абу-Дабі 10—11 лістапада. У першы дзень сустрэча працягвалася каля чатырох гадзін, у другі — трохі менш за дзве гадзіны. Украінскую дэлегацыю ўзначальваў кіраўнік Службы замежнай разведкі Украіны Рустэм Умераў, расійскую — памочнік Пуціна Уладзімір Медзінскі. Таксама за сталом перамоў на момант іх пачатку прысутнічалі эмісары ЗША Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер і ўпершыню — галоўнакамандуючы сіламі НАТА ў Еўропе Алексус Грынкевіч. Паведамлялася, што перамовы будуць накіраваныя на абмеркаванне ключавых аспектаў фарміравання новага комплексу бяспекі ў пасляваенны перыяд. Чакалася, што ўдзельнікі сустрэчы сканцэнтруюцца на выпрацоўцы механізмаў прадухілення пагроз і ўмацавання рэгіянальнай стабільнасці.

Рост страт расійскай арміі прывёў да спынення расійскага наступу. У 2025 годзе Расія акупавала менш за 1% тэрыторыі Украіны коштам страты прыкладна 150 тысяч вайскоўцаў забітымі. За 10 месяцаў 2026 года Расія заняла каля 0,1% тэрыторыі, пры тым што страты перавышаюць мінулагоднія. Такі кошт прасоўвання можа быць непрымальны нават для абесчалавечанага расійскага грамадства. 

Дваістая рыторыка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа спараджала ў Крамля надзеі, што яму ўдасца спакусіць Вашынгтон на падзел Еўропы на сферы ўплыву ўзамен за допуск амерыканскіх карпарацый да распрацоўкі расійскіх прыродных рэсурсаў. Напад ЗША і Ізраіля на Іран прывёў да скачка цэнаў на энерганосьбіты, які не толькі прынёс звышпрыбыткі амерыканскім нафтагазавым кампаніям, але і напоўніў расійскі ваенны бюджэт. Аднак дапамога краін Еўропы кампенсавала Украіне страту амерыканскай падтрымкі, украінская армія выстаяла. А правал трампістаў на выбарах у Кангрэс канчаткова паставіў пад сумнеў спадзяванні Крамля.

Паказальна, што новы раўнд перамоваў па Украіне Масква і Вашынгтон адкладалі на пасля выбараў у Кангрэс. 

За тыдзень перад перамовамі Украіна нанесла ўдары па сямі нафтаперапрацоўчых комплексаў Расіі, вывеўшы з ладу да 30 працэнтаў магутнасцей. У выніку з панядзелка, 9 лістапада «Раснафта» ўвяла абмежаванні на продаж паліва на ўсіх запраўках Расіі.

На перамовах у Абу-Дабі ўпершыню прысутнічаў камандуючы сіламі NATO ў Еўропе генерал Алексус Грынкевіч — прыкмета таго, што Масква пайшла на больш прадметныя размовы. На перамовы ўпершыню прыбыла і еўрапейская дэлегацыя, з якой каардынуе свае дзеянні ўкраінскі бок. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй3

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі Dana Mall атакавалі прусакі2

Зяленскі назваў першы дзень перамоў у Абу-Дабі «канструктыўным і даволі змястоўным»3

У Літве ў сувязі з дарагоўляй паліва напалову зменшылі кошт квіткоў на аўтобусы і цягнікі5

«Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі». Аўтар незабыўных скульптур у Быхаве, Касцюковічах і Гарадцы адказаў крытыкам23

Спецыялісты расказалі, якія фішынгавыя лісты найчасцей адкрываюць беларусы. Лідарам стала запрашэнне на суботнік1

На папулярным вадасховішчы людзі зрабілі больш за паўтысячы нелегальных прыватных прычалаў

У лесе пад Дзяржынскам знайшлі ваўчаня з дэфармаванымі лапамі. Яно аказалася цалкам ручным1

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй3

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць