Улада

За заклікі да санкцый будуць караць больш жорстка. Дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні законапраект «Аб змене Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь». Праект закона быў унесены ў Палату па даручэнні Лукашэнкі дэпутатам Алегам Белаконевым, паведамляе БелТА.

Згодна з праектам, «у сувязі з распаўсюджваннем новых спецыфічных відаў супрацьпраўнага паводзінаў і з мэтай узмацнення прэвентыўнага патэнцыялу» артыкул 361 Крымінальнага кодэкса выкладаецца ў новай рэдакцыі.

Становіцца больш жорсткай крымінальная адказнасць за дзеянні, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, у тым ліку за заклікі, накіраваныя на прымяненне санкцый у дачыненні да Беларусі, фізічных і юрыдычных асоб краіны.

Раней Белаконеў тлумачыў навацыі ў артыкуле. Па яго словах, у той час, калі пісалі фармулёўку артыкула, «першапачаткова не было такіх паняццяў, як глабальная сетка Інтэрнэт, Twitter, Facebook. Мы бачылі, што адбывалася ў 2020 годзе, пачынаючы з 9 жніўня, як адбываліся ўсе гэтыя заклікі».

«Таму па першай частцы — за заклікі да звяржэння канстытуцыйнага ладу, захопу ўлады, заклікі да тэрарыстычных актаў, рознага роду праяваў, у тым ліку і прымянення абмежавальных санкцыйных мер да самой дзяржавы, да фізічных, юрыдычных асоб — будуць карацца пазбаўленнем волі да 6 гадоў [было да 5 гадоў].

Другая частка — у асноўным гэта заклікі да замежнай дзяржавы. Гэта значыць, калі нейкі чалавек звяртаецца да ЕС, да нейкага дзяржавы і просіць, каб увялі санкцыі супраць яго краіны, дзе ён пражывае, — да 10 гадоў [было да 5 гадоў].

І трэцяя частка: калі гэта ажыццяўляецца з выкарыстаннем глабальнай сеткі Інтэрнэт, СМІ, з выкарыстаннем свайго службовага становішча службовай асобай і гэта пацягнула цяжкія наступствы, то пакаранне ўжо становіцца больш сур'ёзным: ад 4 да 12 гадоў» [было ад 2 да 7 гадоў], — тлумачыў Белаконеў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў11

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка Канье Уэста ў надта смелым нарадзе і масцы кошкі прагулялася па цэнтры Тбілісі пад ручку з мужам ФОТАФАКТ4

Пахаванне Алі Хаменеі адбудзецца 9 ліпеня

У Расіі арыштавалі дэпартаванага беларуса. Ён цішком вярнуўся, але спаліўся, калі пайшоў у паліцыю па даведку4

«Супернядзеля Трампа»: прэзідэнт ЗША адзначыць юбілей баямі UFC перад Белым домам3

У барысаўскім «Еўраопце» галубы дзелавіта дзяўбуць арэхі 

«Шаноўныя сябры, дзякую вам за падтрымку». Расійскі блогер Ілля Варламаў у інтэрв'ю згадаў Беларусь і беларускую мову26

На Камароўцы з'явіліся першыя лісічкі2

Якія чыста беларускія жанры можна знайсці на найбольш поўнай музычнай карце свету?5

Хто ён, муж Дуа Ліпы, які кінуў школу дзеля футболу, а зараз лічыцца галоўным фаварытам на ролю Джэймса Бонда1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў11

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць