Мова

Далучайцеся да «Вольнай Мовы», каб падтрымаць тых, хто цяпер смуткуе

«Вольная мова» - платформа па арганізацыі анлайн-сустрэч для людзей, якія хацелі б зрабіць сваю пасіўную беларускую мову актыўнай. Людзі на ёй проста размаўляюць, як умеюць, на розныя тэмы — і так набываюць моўную практыку. Але аказалася, што сацыяльная функцыя такога праекта куды шырэйшая, піша ягоны стваральнік Цімафей Акудовіч.

Плануючы «Вольную Мову», я думаў, што гэта найперш будзе пра моўную практыку, а не пра людское. Дакладней, фармаванне сяброўскіх кам'юніці было (і застаецца) адной з важнейшых задач праекта, але гэта бачылася хутчэй як пазітыўныя і бадзёрыя гаварыльні.

Але ўсё часцей бачу, што на нашых гутарках людзі не проста балбочуць, але дораць адно аднаму суцяшэнне. Напэўна, такім словам можна апісаць эмоцыю, якая там нараджаецца.

Неяк так склалася, што менавіта беларускамоўная прастора, якая шмат кім успрымаецца цяпер як прастора свабоды і чалавечнасці, стала найлепш пасаваць для душэўных гутарак. Не заўсёды эмацыйных, але амаль заўсёды цёплых.

Вось жа, напярэдадні Калядаў не пра мову, а пра людзей.

Калі вы хочаце падзяліцца кавалачкам сябе і згенерыраваць невялікую крыніцу супольнай радасці для іншых людзей, то далучайцеся. З вялікай доляй верагоднасці вы падтрымаеце кагосьці, хто цяпер смуткуе.

Вось тут можна запісацца і паспрабаваць сябе вядоўцам.

Або проста далучайцеся да гутарак. У нашых сацсетках мы штодзень публікуем анонсы сустрэч: Facebook, Instagram, Telegram.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША82

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў8

Беларуска ў Літве атрымала пасведчанне кіроўцы з 11‑й спробы і расказала, колькі гэта каштавала7

У выніку паветранай атакі па Кіеве загінулі шэсць чалавек, ёсць параненыя

Зяленскі: Многія пункты былі ўлічаныя ў плане па Украіне6

У беларускай культуры знайшліся яшчэ адны «двайняты» — з адным партрэтам на дваіх. Памылка трымалася дзесяцігоддзямі10

Японец таемна ад жонкі выйграў у латэрэю амаль $4 мільёны. Але ўсё пайшло не так2

На тэрыторыі былога кляштара картэзіянцаў у Бярозе хочуць зрабіць музей і гатэль7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць