Свет

Макрон: Наступныя дні будуць вырашальнымі для Украіны, а незалежнасць Беларусі павінна быць захаваная

Эманюэль Макрон, падсумоўваючы вынікі сустрэчы з Уладзімірам Пуціным, заявіў, што наступныя дні будуць вырашальнымі ў пытанні дээскалацыі на расійска-ўкраінскім памежжы. Прэзідэнт Францыі выказаў здагадку, што сустрэча з Пуціным у Маскве 7 лютага мела пэўны прагрэс.

«Наступныя некалькі дзён будуць вырашальнымі і запатрабуюць інтэнсіўных абмеркаванняў, якія мы будзем праводзіць разам», — адказаў Макрон журналістам пасля вячэры з Пуціным, паведамляе Unian са спасылкай на Reuters.

Пуцін заявіў, што некаторыя ідэі Макрона могуць справакаваць крызіс:

«Шэраг яго ідэй, прапаноў, пра якія, мабыць, яшчэ рана казаць, думаю, цалкам могуць стаць асновай нашых будучых сумесных крокаў».

Макрон зноў пагаворыць з Пуціным пасля сустрэчы з украінскім кіраўніцтвам. Сёння прэзідэнт Францыі наведае Кіеў.

Пры гэтым Макрон адзначыў, што незалежнасць Украіны, Малдовы і Беларусі, дзе Расія праводзіць вайсковыя вучэнні, павінна быць захаваная, і што ён, у сваю чаргу, таксама ўпэўнены ў прагрэсе.

«Разам… Я ўпэўнены, што мы дасягнем выніку, нават калі гэта будзе няпроста», — адказаў Макрон.

Пуцін, па яго словах, настойвае на юрыдычных абавязацельствах NATO і ЗША адносна неўступлення Украіны ў Альянс, бо гэта, па яго перакананні, можа пагражаць нацбяспецы краіны.

Падчас сустрэчы з Макронам Пуцін пацвердзіў, што патрабуе ад Кіева выканання Мінскіх пагадненняў, маючы на ўвазе выдачу «асаблівага статусу» Данбасу на ўмовах Масквы: «Іншай альтэрнатывы проста няма. У Кіеве то кажуць, што будуць выконваць, то кажуць, што гэта разбурыць іх краіну. І прэзідэнт дзеючы нядаўна заявіў, што яму ніводны пункт не падабаецца з гэтых Мінскіх пагадненняў. Ну, падабаецца, не падабаецца — цярпі мая прыгажуня! Трэба выконваць».

Чытайце таксама:

FT: Пуцін і Макрон дамовіліся знізіць напружанне вакол Украіны, расійскія войскі з Беларусі выведуць

Reuters паказаў са спадарожніка войскі ў Беларусі ля мяжы з Украінай ФОТЫ

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў2

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

Замест мэблевай фабрыкі ў Шклове зробяць завод металаканструкцый

Стала вядома, колькі грошай сям'я хворага Бруса Уіліса траціць на яго догляд4

Якім Ціханоўскі бачыць «Аб'яднаны Офіс»? Засядаюць 14 чалавек, а Ціханоўскую праз год чакаюць выбары80

«Трошкі і фатаграфіі няўдалыя». У Быхаўскім райвыканкаме расказалі, чаму ў скульптуры да Года жанчыны такі дзіўны твар6

Ва Уруччы ў Мінску збіты машынай пешаход пераляцеў цераз яе, але застаўся жывы ВІДЭА3

Пад Мінскам школьнік знайшоў у лужыне на дарозе карал, якому можа быць 400 мільёнаў гадоў4

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся12

«Усё залежыць ад машын». Трамп усё ж засумняваўся ў сумленнасці выбараў у Кангрэс7

У сеціве вірусіцца рагачоўскі гімн, які спяваюць у касцюме згушчонкі — хто яго аўтар?12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў2

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць