Мінабароны Расіі ўжо нібыта знішчыла ўсе «Байрактары» Украіны, але па-ранейшаму працягвае іх знішчаць
25 сакавіка расійскае Мінабароны паведамляла, што знішчыла 35 украінскіх Байрактараў з 36. Але на гэтым расійская армія не спынілася. Сёння яна адрапартавала пра знішчэнне 37-га ўдарнага беспілотніка.

31 сакавіка Мінабароны Расіі паведаміла пра знішчэнне «Байрактара» ў раёне Безыменнага. А сёння Мінабароны Расіі паведамляе пра збіты «Байрактар» у раёне Вахоўкі. Такім чынам, гэта ўжо 37-ы беспілотнік з 36.
Рэсурсы, якія займаюцца аналізам звестак пра страчаную тэхніку праз публікацыі ў інтэрнэце, налічылі толькі два збітыя ўкраінскія «Байрактары».
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары