Ежа2121

Рэцэпт на выхадныя. Кексы з малінамі і белым шакаладам — новы смак летняга дэсерту

Паспрабуйце гэты рэцэпт, пакуль ёсць свежыя маліны. Зрэшты, для іх можна браць і замарожаныя маліны.

Фота: BBC Food

Каб згатаваць кексы з малінамі і белым шакаладам, вам спатрэбіцца:

  • 300 грамаў мукі,
  • 225 грамаў цукру,
  • паўтары чайныя лыжкі соды,
  • дробка солі,
  • 100 мілілітраў малака,
  • 100 мілілітраў смятаны,
  • 3 яйкі (трэба іх узбіць),
  • 5 сталовых лыжак алею,
  • 1 чайная лыжка ванільнага экстракту (ці 15 грамаў ванільнага цукру),
  • 150 грамаў малін,
  • 100 грамаў дробна пасечанага белага шакаладу.
  1. Разагрэйце духоўку да 190 градусаў. Падрыхтуйце формы для 12 кексаў: прамажце маслам усе заглыбленні або выкладзіце ў заглыбленні паперу для выпякання.
  2. Прасейце ў вялікую міску муку, цукар, харчовую соду і соль, перамяшайце ўсё.
  3. Узбівайце разам малако, смятану, яйкі, алей і ваніль, пакуль яны добра не перамяшаюцца.
  4. Уліце сумесь з малака і яек у сухія інгрэдыенты і перамяшайце вялікай металічнай лыжкай ці шпаталем. Дадайце маліны і шакалад і змешвайце да аднароднасці, але не даўжэй.
  5. Лыжкай выкладзіце сумесь у формы для кексаў. Выпякайце каля 25 хвілін або пакуль кексы добра не падымуцца і не стануць залаціста-карычневымі.
  6. Перакладзіце кексы на рашотку, каб астудзіць іх. Лепей за ўсё есці кексы ў дзень выпякання.

Рэцэпт на выхадныя. Персікавы коблер — традыцыйны амерыканскі дэсерт

Беларускія баршчы. Усё пра іх

Каментары21

  • Пятаньне!
    24.07.2022
    А да чаго гэта ? Не патлумачылі. Гэта да шампанскага? да дэсэртнага якога віна ? ці мо да лікёрчыку якогась ? Да кан'яку гэта дакладна ня пойдзе... Вось да чаго гэта можа быць падавацца ?
  • Экспертиза
    24.07.2022
    Рецептурка замудрёная, излишне выматывающая. В магазине есть готовая "мукА" для кексов. Добавить потребуется лишь сливочное масло, либо маргарин. Полученному тесту следует дать постоять накрытым минут 40, и можно класть его в формы и отправлять в печь. Сама пробовала не раз и не два, всё тип-топ, компетентно проверено. Фантазёры так же могут навалить к тесту чего угодно, хоть малины той, хоть лаврухи с перцем... А вам бы всё усложнить до предела, что б бедный кулинар просто вымотался на нет, потерял сознание и упал там, на кухне, ударившись головой о какой-нить услон иль дежку... Проявляйте милосердие в предложении рецептуры ! Лентяи(йки) тоже люди...
  • чыпсы з бульбянага шалупуння
    24.07.2022
    Жвір, у Светы спытайце. тым больш, што вы так блізкі. і яна шарыць у маліне ("жизнь малина" - см. на ютуб)
    чаго вы пытаецеся ў нас?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць