Меркаванні99

Чалы патлумачыў, якім чынам рассыплецца Усебеларускі народны сход

У праграме «Навіны з Чалым» на канале «Беларускага расследавальніцкага цэнтра» аналітык Сяргей Чалы разабраў апошнія заявы Аляксандра Лукашэнкі адносна ролі Усебеларускага народнага сходу.

Сяргей Чалы ў новым выпуску праграмы сярод іншых тэм закрануў і абвешчанае жаданне Лукашэнкі праводзіць выбары без удзелу грамадства. Аляксандр Лукашэнка 30 жніўня выказаў шкадаванне, што пры прыняцці абноўленай Канстытуцыі не прадугледзелі выбары органаў улады, «і асабліва прэзідэнта», праз Усебеларускі народны сход.

«Мы дарма не рызыкнулі прапанаваць людзям абіраць органы ўлады, асабліва прэзідэнта, на УНС. Дарма. Выбары прэзідэнта будуць разгойдваць сітуацыю. <…> Усё ж такі палітыка, партыйная дзейнасць і іншае — гэта таксама прафесійная праца. Што ў нас сем з лішнім мільёнаў (колькі ў нас там выбаршчыкаў?) — яны што, так пагружаныя ва ўсе гэтыя працэсы, каб свядома вызначацца?» — сказаў Лукашэнка.

«Падобна, што шок ад выбараў 2020 года быў настолькі моцны, што нават нягледзячы на тое, што, па словах Лукашэнкі, за яго прагаласавалі 6 500 000 выбаршчыкаў з, на хвілінку, 5 800 000, якія, па афіцыйных даных, прыйшлі на выбары, што Лукашэнка, падобна, вырашыў, што давяраць такую справу як выбары прэзідэнта звычайным выбаршчыкам, нельга», — іранізуе Чалы.

«Гэта значыць, сістэма такая: прафесійную ўладу павінны абіраць прафесійныя выбаршчыкі, тыя самыя «усебеларусы» — прэзідэнцкі народ. А гэтыя прафесійныя выбаршчыкі — у тым ліку, і сама ўлада», — тлумачыць аналітык.

Ён задаецца пытаннем, навошта патрэбная такая грувасткая сістэма, калі «ты абіраеш выбаршчыкаў, якія цябе ж і абіраюць?» Значна ж прасцей аб'явіць сябе пажыццёвым прэзідэнтам.

«А вось якраз у тым і галоўнае пытанне — што будзе пасля «пажыццёвасці»?» — тлумачыць Чалы праблему.

Таму, паводле яго, «так, увогуле, не новай ідэі цыркулярных самапрызначэнняў, замаскаваных пад выбары, дадаецца новая ідэя так званага курсу Усебеларускага народнага сходу».

«Усебеларускі народны сход вызначыць контуры нашай будучыні, вызначыць тую каляіну, па якой будзе рухацца дзяржава. Прысутнічаць будуць усе, і будзьце ласкавыя, гэты курс, які будзе там вызначаны, будзьце ласкавыя ўсе прытрымлівацца гэтага курсу. Сышлі налева-направа — партыя ці грамадскі рух павінны быць ліквідаваныя», — распавядаў пра сваю ідэю Лукашэнка.

То-бок ва Усебеларускі народны сход павінны ўваходзіць толькі тыя, хто прытрымліваецца курсу Усебеларускага народнага сходу, які ён жа сам і павінен вызначыць. «Так, па ідэі, павінна гарантавацца абсалютная нязменнасць палітыкі, нягледзячы на змяняльнасць улады», — тлумачыць лукашэнкаўскую задуму Чалы.

«Сістэма абсалютнай улады, якая выбудоўваецца, — гэта нават не сучасная дыктатура або таталітарызм, гэта нават не позні абсалютызм, і гэта нават не княская вечавая сістэма, з якой прапагандысты параўноўваюць канструкцыю УНС.

Гэта яшчэ больш старажытная архаічная сістэма кіравання, сапраўдная тэакратыя, дзе ўлада належыць жрацам — захавальнікам Святога Курсу, дзе адхіленне ад гэтага курсу азначае ліквідацыю (пакуль толькі партый і грамадскіх абʼяднанняў, ну а потым ужо лагічна запатрабуе паўнавартаснай інквізіцыі).

У параўнанні з гэтай сістэмай нават спадчынная манархія з'яўляецца ўзорам гнуткасці. Спадчыннік па нараджэнні не абавязаны прытрымлівацца курсу папярэдніка. Менавіта з гэтай прычыны ў гісторыі чалавецтва няма колькі-небудзь працяглых і ўстойлівых тэакратый. Любая сістэма павінна мець магчымасць змяняцца, рэагуючы на змены знешніх умоў. Сістэма выбараў наогул і была прыдуманая для ўнясення вось гэтай нявызначанасці, пачынаючы з самага старажытнага метаду выбараў — выбараў па жэрабі, як, напрыклад, у Старажытнай Грэцыі», — кажа Чалы.

На яго думку, гэта жахлівае нагрувашчванне архаічных канструкцый з'яўляецца следствам усяго толькі жадання аднаго чалавека правіць не толькі пажыццёва, але і пасля смерці.

«Адзіны светлы момант у гэтым усім тое, што гэтая сістэма гарантавана нежыццяздольная. Палітычную барацьбу немагчыма ліквідаваць з чалавечага жыцця: выгналі ў дзверы — яна вернецца ў акно — барацьбой за самае правільнае тлумачэнне адзіна правільнага курсу», — прадказвае Чалы.

Лукашэнка шкадуе, што на рэферэндум не высунулі ідэю абрання прэзідэнта праз «Усебеларускі народны сход», бо выбары «разгойдваюць сітуацыю»

«Канец эпохі імітацыі». Цыганкоў — пра верагодную адмену выбараў

«Прафесійны казачнік». Цыганкоў успомніў прагнозы Шаўцова і Мельянцова

Каментары9

  • даведка
    12.09.2022
    Лукашенко по переписанной конституции может править ещё два срока аж до 80 лет, но проблема — избраться.
  • "=÷•÷×∆¶"
    12.09.2022
    Тут абонент цетка не понимает , зачем чалый поясняет за Александра Григорьевича.поясниловка.в 90 у кегебэ был кадровый голод и им приходилось побираться за кадрами в учебные заведения.набирали с улицы.вот так всякие чалые и становились агентами влияния с определенными заданиями.вам колупают моск , но ви этого не видите.профессион де фуа...демократия проигрывает тоталитаризму.возможно потому , что не такая кровожадная.пример.в ходе войны демократические Афины проиграли олигархическому тоталитаризму Спарты.но вот парадокс.город Афины есть и сейчас.его знает весь мир.а деревушка Спарта ушла в небытие.демократия тогда проиграла , но до сих пор живы Афины.а Спарта с военно-фашистским режимом выродилась от слова совсем...а чалый это белорусский Кац.мусолит мосхи.выявляет актив
  • даведка
    12.09.2022
    Youtube же платит деньги за просмотры, а Лукашенко излюбленный персонаж местного фольклора.

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў19

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Фядута пра Ігара Аліневіча: Спрачацца было бессэнсоўна. Але мы працягвалі гэта рабіць, з перапынкамі на допыты і ператрусы2

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў працу ў піцерскай фірме18

У найстарэйшым нацыянальным парку Афрыкі нарадзілася пара сімпатычных рэдкіх горных гарыл

Севярынец расказаў, як яго адпусцілі з СІЗА на тры дні дадому. А ён сумленна вярнуўся ў камеру10

«Белавія» аднавіла палёты ў Ізраіль1

Тром мытнікам, якіх судзілі за здраду дзяржаве, далі гіганцкія тэрміны5

За Мадура сачылі мікрадроны памерам з насякомае?1

Натхнёныя «Аземпікам» фармкампаніі ўступілі ў гонку па распрацоўцы аналагаў для жывёл

Беларуская IT-кампанія адправіла літоўскі экіпаж на ралі «Дакар-2025»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў19

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць