Грамадства11

Больш чым на 15% вырасла колькасць заражэнняў ВІЧ у Беларусі

Пра рост колькасці выяўленых выпадкаў заражэння ВІЧ-інфекцыяй паведаміў Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Паводле інфармацыі Цэнтра, за дзевяць месяцаў зарэгістравана 1 279 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі (13,82 выпадку на 100 тыс. насельніцтва супраць 12,01 у мінулым годзе).

Найбольш высокія паказчыкі ў Гомельскай вобласці — 23,12 на 100 тыс. (314 выпадкаў ВІЧ), Мінску — 19,38 (387) і Мінскай вобласці — 16,51 (242). Самы нізкі ўзровень зафіксаваны ў Гродзенскай вобласці — 5,27 (53).

Санслужба адзначыла, што 87,9% зарэгістраваных сёлета ВІЧ-станоўчых людзей былі старэйшыя за 30 гадоў.

Каментары1

  • Ан
    13.10.2022
    Павыжывалі з Беларусі ўсе сервісныя грамадскія арганізацыі, якія займаліся прафілактычнымі паслугамі для ўразлівых групаў, вось вам і вынік не прымусіў сябе чакаць. Мінздароўя, як выявілася, не дае рады стрымліваць эпідэмію ВІЧ без дапамогі грамадскіх арганізацыяў. 

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах13

Ва Уздзенскім раёне на гіганцкай патэльні за раз прыгатавалі 150 кілаграмаў смажанай бульбы ФОТЫ7

У Мядзеле мужчына паставіў на паркоўку замест машыны табурэтку4

Прэзідэнт Сербіі Вучыч замест поўнай адстаўкі збіраецца перасесці ў крэсла прэм'ера2

Канцэрн Volkswagen скароціць 50 тысяч працоўных месцаў6

У Гродне сёлета набралі два беларускамоўныя класы для 16‑ці дзяцей17

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ9

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна19

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць