Грамадства

Лукашэнка сцвярджае, што заклікаў Трампа не ціснуць на Пуціна на Алясцы

А Трамп нібыта сказаў Пуціну: «Я размаўляў з тваім фанатам».

Фота: Dmitry Astakhov, Sputnik, Government Pool Photo via AP

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю французскаму часопісу Le Point расказаў падрабязнасці тэлефоннай размовы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, якая адбылася ў жніўні 2025 года перад сустрэчай прэзідэнта ЗША і Пуціна на Алясцы, піша БелТА.

«Я яму проста ад душы пажадаў поспехаў і сказаў: «Дональд, ты не спяшайся, размаўляючы з Пуціным». Хоць яны ўжо вялі перамовы, я парэкамендаваў яму, як сябе паводзіць: «Дональд, не цісні на Пуціна, гэта бессэнсоўна». Пуцін разумее, што такое Злучаныя Штаты Амерыкі», — сцвярджае Лукашэнка.

«Што датычыцца Кітая, Трамп закрануў гэтае пытанне, мы абмяркоўвалі. Не ў кантэксце нашых адносін з Кітаем, а ў цэлым ролю Кітая, — працягнуў ён. — Размова была працяглай, і мы грунтоўна пагаварылі. Ён прыехаў на сустрэчу з Пуціным і сказаў яму: «Я толькі што размаўляў з тваім фанатам».

Таксама Лукашэнка заявіў, што не выключае магчымасці вываду з рэспублікі расійскіх ракет, якія могуць быць абсталяваныя ядзернымі боегалоўкамі.

«У працэсе перамоваў магчыма ўсё. Я не выключаю падобных варыянтаў. Галоўнае, каб быў мір. А якая там зброя, хто і куды будзе яе выводзіць — гэта, магчыма, і ёсць галоўная прычына гэтага міру.Таму я за любое рашэнне», — сказаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»13

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Усе навіны →
Усе навіны

Наста Рыбка патлумачыла, якім ветрам яе закінула ў праваабаронцы16

Ліміт на колькасць хатніх жывёл у кватэрах збіраюцца адмяніць

Вальфовіч расказаў пра «дэструктыўныя элементы», якія спрабуюць вярнуцца ў Беларусь пры дапамозе мяккай сілы13

Хто выйграе ад вайны ў Персідскім заліве? Аман

Што цяпер з дзяўчынай, на якую ўпала глыба снегу з даху Dana Mall3

Беларусы не купляюць кнігі па-беларуску. Хто вінаваты?19

«4500 рублёў за два тыдні — і нават кава з пакеціка». Беларуска раскрытыкавала санаторый «Радон»8

Абвешчаны шорт-ліст першай Букераўскай прэміі для дзяцей. У журы — таксама дзеці

Разбіты бюст, парашутысты, архіўныя нумары. Што паказваюць і расказваюць на выставе да 120‑годдзя «Нашай Нівы»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»13

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць