Грамадства

72‑гадовую жыхарку Добрушскага раёна, раней асуджаную да «хатняй хіміі», адправілі ў калонію

Асуджаную да «хатняй хіміі» 72-гадовую Алу Захараву з вёскі Чырвоная Буда Добрушскага раёна асудзілі на паўтара года пазбаўлення волі за «парушэнне прэвентыўнага рэжыму». Інфармацыя пра лёс жанчыны з'явілася ад былой зняволенай гомельскай калоніі, паведамляе «Гомельская вясна».

Жаночая калонія №4 у Гомелі

Раней 72‑гадовую жанчыну асудзілі паводле ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі). Увесну 2025 года суд Добрушскага раёна прызначыў ёй тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову («хатнюю хімію»): жанчына магла заставацца дома, але мусіла выконваць шэраг абмежаванняў, у тым ліку рэгулярна адзначацца ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Добрушскага РАУС. Улетку 2025 года Міністэрства ўнутраных спраў уключыла Алу Захараву ў спіс «экстрэмістаў».

Паводле «Гомельскай Вясны», нягледзячы на ўзрост, Ала Захарава яшчэ трымала хатнюю гаспадарку. І праз цяжкасці з транспартам і гаспадарчыя клопаты жанчына сталага веку не заўжды паспявала ўчасна на тыя адзначэнні ў РАУС.

Цяпер стала вядома, што суд Добрушскага раёна замяніў ёй абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову на пазбаўленне волі ў калоніі тэрмінам на паўтара года. З красавіка 2026 года Алу Захараву ўтрымліваюць у гомельскай жаночай калоніі № 4.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны4

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Наста Рыбка патлумачыла, якім ветрам яе закінула ў праваабаронцы16

Ліміт на колькасць хатніх жывёл у кватэрах збіраюцца адмяніць

Вальфовіч расказаў пра «дэструктыўныя элементы», якія спрабуюць вярнуцца ў Беларусь пры дапамозе мяккай сілы13

Хто выйграе ад вайны ў Персідскім заліве? Аман

Што цяпер з дзяўчынай, на якую ўпала глыба снегу з даху Dana Mall3

Беларусы не купляюць кнігі па-беларуску. Хто вінаваты?21

«4500 рублёў за два тыдні — і нават кава з пакеціка». Беларуска раскрытыкавала санаторый «Радон»8

Абвешчаны шорт-ліст першай Букераўскай прэміі для дзяцей. У журы — таксама дзеці

Разбіты бюст, парашутысты, архіўныя нумары. Што паказваюць і расказваюць на выставе да 120‑годдзя «Нашай Нівы»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны4

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць