Свет

Экс-пасол Літвы ў ЗША заявіў, што знойдзеная ў Вільні ля сметніка карціна «Каранацыя Міндоўга» раней вісела ў яго кабінеце

Былы пасол Літвы ў ЗША Альфонсас Эйдынтас нечакана адгукнуўся на навіну пра карціну, якую знайшлі каля смеццевага кантэйнера ў Вільні, піша LRT. Гісторыкі мастацтва шукалі яе не адно дзесяцігоддзе. 

Фота: Arunas Gelunas / Facebook

Пра знаходку 24 лістапада паведаміў Літоўскі нацыянальны мастацкі музей. Каля кантэйнера ў Вільні людзі заўважылі пашкоджанае палатно і перадалі яго рэстаўратарам. Музей вызначыў працу як «Каранацыю Міндоўга» Рымтаса Калпокаса — карціну, напісаную для сусветнай выставы ў Нью-Ёрку ў 1939 годзе. Шмат гадоў яна лічылася зніклай.

Пасля гэтай навіны сваімі ўспамінамі падзяліўся Альфонсас Эйдынтас, які быў паслом Літвы ў Вашынгтоне ў 1993—1997 гадах.

Паводле дыпламата, карціну знайшлі ў будынку амбасады ў 1995 годзе, калі ў пасольстве рыхтавалі да рамонту памяшканні трэцяга—пятага паверхаў.

«Знайшлі запылены складзены прадмет, засыпаны абсыпанай тынкоўкай. Разгарнуўшы яго, мы ўсе аслупянелі — гэта было велізарнае палатно», — напісаў ён.

Карціну расправілі, ачысцілі і змясцілі ў раму, каб яна разгладзілася.

«Карціну мы павесілі ў кабінеце пасла», — успамінае Альфонсас Эйдынтас.

Як карціна магла трапіць з Вашынгтона да віленскага кантэйнера, былы пасол не ведае.

«Застаецца спадзявацца, што больш дэталяў і фактаў пра яе вываз успомняць і ўдакладняць іншыя супрацоўнікі пасольства таго часу», — напісаў ён.

У пасольстве, паводле Альфонсаса Эйдынтаса, захоўваліся і іншыя экспанаты літоўскага павільёна з нью-ёркскай выставы. У прыватнасці, лялькі-персанажы «Купішскай вяселля», якіх мастачка Канстанцыя Петрыкайце-Тулене апранула ў нацыянальныя строі. У 1995 годзе іх адправілі на рэстаўрацыю ў Вільню. Туды ж перадалі архіў пасольства.

Знойдзеную цяпер карціну перадалі ў Рэстаўрацыйны цэнтр імя Пранаса Гудзінаса. 

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»13

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Усе навіны →
Усе навіны

Наста Рыбка патлумачыла, якім ветрам яе закінула ў праваабаронцы16

Ліміт на колькасць хатніх жывёл у кватэрах збіраюцца адмяніць

Вальфовіч расказаў пра «дэструктыўныя элементы», якія спрабуюць вярнуцца ў Беларусь пры дапамозе мяккай сілы13

Хто выйграе ад вайны ў Персідскім заліве? Аман

Што цяпер з дзяўчынай, на якую ўпала глыба снегу з даху Dana Mall3

Беларусы не купляюць кнігі па-беларуску. Хто вінаваты?19

«4500 рублёў за два тыдні — і нават кава з пакеціка». Беларуска раскрытыкавала санаторый «Радон»8

Абвешчаны шорт-ліст першай Букераўскай прэміі для дзяцей. У журы — таксама дзеці

Разбіты бюст, парашутысты, архіўныя нумары. Што паказваюць і расказваюць на выставе да 120‑годдзя «Нашай Нівы»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»13

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць