Усяго патроху

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

Вуліцы ўжо пакрываюцца снегам, а значыць, дарогі і тратуары зусім хутка пачнуць пасыпаць рэагентамі. У клопатах з выбарам цёплага адзення і абутку для сябе лёгка забыцца, што да зімы трэба падрыхтаваць і чацвераногіх кампаньёнаў. Як абараніць сабачыя лапы ад сродкаў супраць галалёду і ці патрэбныя гадаванцам чаравікі, у кінолага Паліны Усцюжанінай спытала pristalica.by.

Фота: vecteezy.com

Як зменшыць уздзеянне рэагентаў на лапы і прадухіліць з'яўленне расколін

У халодную пару года лапы сабак асабліва ўразлівыя. Рэагенты сушаць падушачкі, скура губляе эластычнасць і можа патрэскацца. У расколіны трапляюць дарожны бруд і хімічныя рэчывы, праз што ўзнікаюць запаленне, боль і моцны дыскамфорт. Нярэдка гаспадары заўважаюць праблему толькі тады, калі гадаванец пачынае кульгаць ці зусім перастае наступаць на лапу.

Каб знізіць рызыку з'яўлення расколін, Паліна Усцюжаніна раіць рэгулярна ўвільгатняць падушачкі адмысловымі сродкамі. Пры штодзённым выкарыстанні яны прадухіляюць сухасць.

— Мазі ў халодны сезон можна выкарыстоўваць штодня. Лепш рабіць гэта перад сном, а ў самыя снежныя і «салёныя» месяцы — пасля прагулак. Яны дапамагаюць захаваць скуру мяккай і эластычнай. Перад выхадам на вуліцу я раю наносіць ахоўны воск — прыкладна за 10—15 хвілін да прагулкі, каб ён паспеў падсохнуць. Звяртайце ўвагу на склад і выбірайце сродкі з пчаліным воскам. Ён стварае лёгкі ахоўны бар'ер, — раіць кінолаг.

Каб звесці да мінімуму кантакт лап з рэагентамі, аддавайце перавагу прагулкам у парку ці лесе замест маршрутаў па апрацаваных тратуарах.

Пасля вяртання дадому старанна вымыйце лапы сабакі адмысловым мылам і насуха прамакніце іх ручніком з мікрафібры.

Калі падушачкі лап сталі сухімі і патрэскаліся

Пры пашкоджанні лапу трэба прамыць, а сабаку — паказаць ветэрынару.

Да поўнага загойвання на прагулцы абараняйце лапу ад бруду і рэагентаў: можна выкарыстоўваць адмысловую шкарпэтку ці гумовую накладку, замацаваўшы іх бінтам, які сам фіксуецца. Павязка не павінна сціскаць лапу.

Мазь для загойвання купляйце паводле рэкамендацыі ветэрынара.

Калі лапа апухла, сабака кульгае ці зусім не наступае на яе, неабходна тэрмінова звярнуцца да ветэрынара.

Ці патрэбныя чацвераногім чаравікі?

Паводле слоў кінолага, абутак забяспечвае самую надзейную абарону ад солі і дарожнай хіміі. Аднак падабраць чаравікі, якія падыдуць сабаку і не будуць спадаць, бывае няпроста. Да таго ж большасць гадаванцаў адмаўляецца гуляць у абутку. Так што тут усё на меркаванне гаспадара.

Варта адзначыць, што зімой сабачыя лапы могуць мерзнуць, але, паводле назіранняў Паліны Усцюжанінай, калі гадаванец падціскае лапу на прагулцы, прычына часцей не ў холадзе, а ў расколінах.

— Часцей за ўсё найхутчэй мерзнуць бясшэрсныя сабакі. Гаспадары жывёл такіх парод звычайна добра ведаюць асаблівасці сваіх гадаванцаў і загадзя клапоцяцца пра цёплае адзенне і абутак для прагулак, — тлумачыць кінолаг.

Таксама экспертка рэкамендуе зімой часцей правяраць даўжыню кіпцюроў і падстрыгаць іх па меры неабходнасці. Праз прагулкі па снезе яны могуць сточвацца павольней, чым летам.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»58

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў5

Украінцы адкінулі расіян на сутыку Днепрапятроўскай, Данецкай і Запарожскай абласцей3

Ціханоўскі заявіў, што дамовіўся з Бабарыкам і Калеснікавай пра ўдзел у «Аб'яднаным Офісе». Тыя адмаўляюць гэта67

«Было страшна, што не зможам яго ўтрымаць». У Мінску два пяцікласнікі выратавалі падлетка, які тануў

МУС адпрацоўвае падаўленне масавых беспарадкаў ва ўмовах «асаблівых сітуацый»7

Каля смеццевага кантэйнера ў Вільні знайшлі зніклую карціну «Каранацыя Міндоўга»21

«Амаль усе прагаласавалі супраць мяне». Аўтара «Быхаўскай мадонны» выгналі з Саюза мастакоў па загадзе абсмяяных мясцовых уладаў16

У Гданьску таксіст распыліў беларусу ў твар пярцовы газ і запатрабаваў з’язджаць ва Украіну23

Мінчанка не паверыла аферыстам, але пяць гадзін угавораў, і яна аддала ім грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»58

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць