Свет

Болтан збіраецца ў прэзідэнты. Ён тры гады таму прыязджаў у Мінск

Джон Болтан паведаміў, што вылучыць сваю кандыдатуру, калі Рэспубліканская партыя не адкіне Трампа, які ўжо заявіў пра ўдзел у выбарах. Болтан зрабіў заяву пасля слоў Трампа аб скасаванні артыкулаў Канстытуцыі, паведамляе РБК.

Экс-дарадца былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан паведаміў у твітары аб гатоўнасці вылучыць сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта ЗША ў 2024 годзе.

«Калі вы кідаеце выклік самой Канстытуцыі, [як гэта зрабіў Трамп], гэта не па-амерыканску. Калі цяперашнія кандыдаты ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі не адкінуць Трампа, то я гатовы ўзяць удзел у гонцы», — напісаў ён.

Да твіта ён прымацаваў відэа эфіру тэлеканала NBC, дзе кажа аб тым, што, на яго думку, прыкладна 59% выбаршчыкаў не лічыць Трампа больш важным, чым Канстытуцыя. NBC адзначае, што сваю заяву Болтан зрабіў пасля таго, як Трамп 3 снежня ў сваёй сацсетцы Truth дапусціў скасаванне артыкулаў Асноўнага закона.

Politico піша, што ў допісе, які Трамп у выніку выдаліў, гаворка ішла пра «махлярства» на мінулых прэзідэнцкіх выбарах у 2020 годзе, калі Трамп быў кандыдатам. «Масавае махлярства такога тыпу і маштабу дапускае спыненне дзеяння ўсіх правілаў, палажэнняў і артыкулаў, нават тых, якія ўтрымліваюцца ў Канстытуцыі», — пісаў Трамп.

Болтан займаў пасаду дарадцы пры Трампе з красавіка 2018 года па верасень 2019 года. Прэзідэнт ЗША звольніў дарадцу праз разыходжанне ў поглядах наконт перамоваў з талібамі і Кітаем.

У канцы жніўня 2019 года Болтан прыязджаў у Мінск, дзе сустракаўся з Лукашэнкам. Так, былі такія часы досыць нядаўна.

Каментары

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць