Культура33

«Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць». Актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю

Імя Святланы Зелянкоўскай беларускія тэатраманы прыгадваюць з асаблівай цеплынёй. Яна была зоркай, сапраўднай прымай. Вобразы, створаныя ёю ў Купалаўскім тэатры, краналі, узрушалі, хвалявалі! Пасля пераезду ў Кіеў Святлана яшчэ некаторы час заставалася часткай трупы, але потым з тэатра сышла. Вяртанне на вялікую сцэну — гэтым разам ужо з вольнымі купалаўцамі — адбылося ў Варшаве, у спектаклі Мікалая Пінігіна «Рамантыка». А не так даўно стала вядома, што Святлана Зелянкоўская адкрыла ў польскай сталіцы сваю тэатр-студыю «Зялёнае святло». Пра гэта і іншае з актрысай паразмаўляла «Радыё Ўнэт».

— Святлана, жыццё ў Варшаве — яно якое?

— Рознае. Спачатку ў мяне была эйфарыя, таму што са мной былі дзеці. Пасля яны з’ехалі, і я разгубілася. Быў адчай і нават дэпрэсія. Але я трымаюся. Дзякуючы сваёй сяброўцы Арыне адкрыла ў Варшаве тэатральную студыю. Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць. З фінансамі пакуль не вельмі, працую ў краме адзення, але для душы і для сэрца занятак ужо ёсць. Спадзяваюся, усё будзе развівацца. Так што жыццё стала трошкі весялейшым.

Тэатральныя заняткі Святлана Зелянкоўская праводзіць у прасторы Uruswati. «Пакуль што ў групе толькі дзяўчаткі», — запрашае ў студыю Святлана Зелянкоўская. Заняткі праходзяць кожную нядзелю, і гэта дзве гадзіны працы над целам, голасам, памяццю, фантазіяй, пошукам унутранай свабоды і многім іншым.

— Да мяне, напрыклад, прыходзіць спявачка, і ёй хочацца быць больш разняволенай. Хтосьці ўспрымае нашы заняткі як псіхалагічны сеанс. Многім проста цікава са мной папрацаваць. А ў адной дзяўчыны з тэатрам была звязаная бабуля, і таму ёй усё гэта вельмі цікава.

Святлана кажа, што калі ўсё будзе добра, то пры канцы вясны «Зялёнае святло» запросіць на свой першы тэатральны паказ. «Не думала, што ўсё так імкліва будзе развівацца», — радуецца падзеям актрыса.

— У мяне заўсёды была мара стварыць свой тэатр, каб у ім збіраліся прафесійныя акцёры і самі вырашалі, якія пастаноўкі ставіць, якіх рэжысёраў запрашаць. Гэта і ёсць «Зялёнае святло». Дарога ўсяму новаму, свабоднаму. Ну і прозвішча маё Зелянкоўская. Таму ў тэатра-студыі такая назва.

— І ўсё ж большую частку свайго творчага жыцця вы аддалі рэпертуарнаму тэатру. Напэўна, адной з самых запамінальных вашых роляў стала Барабара Радзівіл у спектаклі «Чорная панна Нясвіжа». Што вам дапамагло стварыць такі яскравы вобраз?

— Я перакапала ўсю літаратуру па гэтай тэме. Прачытала, якой была Барбара, як паводзілі сябе жанчыны яе ўзроўню і атачэння. Але гісторыя кахання была галоўнай. Таму я згадвала, што я сама адчувала, калі кахала. А потым пачыналіся рэпетыцыі, і было вельмі важна знайсці кантакт з партнёрам.

— Напэўна, цяпер ужо можна: а хто быў вашым любімым Жыгімонтам?

— Не, я так не магу сказаць. А вось вельмі цікавым Жыгімонтам быў Алесь Малчанаў. Мы з ім увогуле шмат партнёрылі. Быў выпадак, калі ў дзень спектакля мы здымалі сцэну кахання ў фільме «Акупацыя містэрыі». Там было многа сэксу, жарсці. І Саша неяк так няўдала кінуў мяне на ложак, што я ўдарылася копчыкам. А ўвечары ў нас — яшчэ адна сцэна кахання, але ўжо іншая, вельмі пластычная. А мне ўсё баліць. І Алесь гэта ведае. Ледзь стрымліваліся, каб не рассмяяцца.

— Святлана, вы зрабілі яшчэ адну бліскучую кар’еру — кар’еру маці, нарадзілі чатырох дзетак. Было штосьці, да чаго — сыходзячы з тэатра — вы не былі падрыхтаваныя? Часамі для жанчын вашай прафесіі мацярынства можа быць вялікім ударам па эгаізме…

— Калі ў нас з Сяргеем нарадзіўся Макар, я кайфавала ад мацярынства! Але, безумоўна, хацелася і кіно, і тэатра. І былы муж даваў мне гэтую магчымасць, аплачваў няню.

— У кім з дзетак вы бачыце свае рысы?

— Аксіння вельмі амбіцыйная і ёй падабаецца падабацца. Макар займаецца ў тэатральнай школе. Федзя вельмі самастойны і сур’ёзны, гэта таксама ў мяне ёсць. А Мірончык яшчэ зусім маленькі, яму споўнілася толькі два гады. У яго вельмі светлы позірк на гэты сусвет, і гэта, напэўна, нас і злучае. Я зараз акурат спрабую разбудзіць унутры сябе гэтую дзіцячую непасрэднасць.

— Архімед казаў, што для таго, каб перавярнуць свет, яму неабходная кропка апоры. А ў вас яна цяпер ёсць?

— Так склаліся абставіны — і для мяне яны вельмі трагічныя, — што я шмат часу праводжу ў адзіноце. Але я спадзяваюся толькі на сябе і знаходжу ў гэтым натхненне, моц. Кожны новы крок надае мне больш упэўненасці.

— Якія сны вы бачыце?

— Вельмі часта гэта Мінск і той дом, дзе я нарадзілася і жыла з мамай. Мне сніцца мама. Яна нядаўна памерла і ў мяне нават не было магчымасці паехаць у Беларусь з ёй развітацца. І дзеці. Але там, у снах, у мяне іх чамусьці вельмі многа.

Чытайце таксама:

Алег Гарбуз — пра стаўленне да Пуціна, Лукашэнкі і рускай культуры

«Многія дзяўчаткі хочуць перарабіць плахішоў у добрых хлопцаў». Святлана Зелянкоўская распавяла пра развод з Міхалком і новае жыццё

Каментары3

  • Слухай беларускае радыё!
    27.01.2023
    Але ж нарэшце згадалi лепшае беларускае радыё!
  • ̶Ł̶
    29.01.2023
    знать не знала и знает такое радио
  • -
    29.01.2023
    "— Я перакапала ўсю літаратуру па гэтай тэме. Прачытала, якой была Барбара, як паводзілі сябе жанчыны яе ўзроўню і атачэння. Але гісторыя кахання была галоўнай. Таму я згадвала, што я сама адчувала, калі кахала. А потым пачыналіся рэпетыцыі, і было вельмі важна знайсці кантакт з партнёрам"

    не ведаю (і ведаць не хачу), што яна там з якім партнёрам знайшла

    яна не вытанчаная

    ніводны нармальны князь на такую б не купіўся

Цяпер чытаюць

У пачатку вайны кавэзэшніцу Марыну Грыцук вывозілі з-пад Кіева на танку. Цяпер яна вядзе мерапрыемствы ў Расіі3

У пачатку вайны кавэзэшніцу Марыну Грыцук вывозілі з-пад Кіева на танку. Цяпер яна вядзе мерапрыемствы ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць кватэру з шыкоўным відам на горад — з ваннага пакоя6

«Усё, што па-беларуску, — гэта таксама форма пратэсту». Размова з аўтарам фільму аб жніўні 2020 Мішам Козыравым

Начальніца турмы ў Англіі закруціла раман з вязнем-наркабосам і цяпер сядзе сама1

Азаронак: Не хачу адчуваць сябе хутаранінам у вышыванцы94

Пасольства Расіі перапісваецца з пасольствам Украіны праз Мінск1

Спецпасланнік Трампа Стывен Уіткаф паляцеў у Маскву на сустрэчу з Пуціным3

Узброены беларус напаў з пісталетам на паліцэйскіх у Расіі1

Аўтаслесара з Мінска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах. Яму пагражала да 6 гадоў калоніі3

30 год таму дэпутаты апазіцыі галадоўкай спрабавалі спыніць аўтарытарызм Лукашэнкі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У пачатку вайны кавэзэшніцу Марыну Грыцук вывозілі з-пад Кіева на танку. Цяпер яна вядзе мерапрыемствы ў Расіі3

У пачатку вайны кавэзэшніцу Марыну Грыцук вывозілі з-пад Кіева на танку. Цяпер яна вядзе мерапрыемствы ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць