Грамадства66

Дзе лепш жыць у Беларусі? Даследчыкі склалі рэйтынг беларускіх гарадоў

Якое месца выбраць для жыцця ў Беларусі? Цэнтр новых ідэй склаў рэйтынг гарадоў, які дапаможа адказаць на гэтае пытанне.

Брэст

Пералік, ужо чацвёрты ў гісторыі ўстановы, прэзентавалі супрацоўнікі цэнтра Антон Раднянкоў і Аляксандр Аўтушка-Сікорскі. Каманда цэнтра прааналізавала 40 самых вялікіх гарадоў краіны, у кожным з якіх жыве больш за 19 тысяч чалавек, па чатырох крытэрыях.

Пачалі з дэмаграфічнай устойлівасці — то-бок з паказчыка таго, наколькі ў горадзе маладое насельніцтва і як хутка яно расце. Па гэтым параметры выйграе паўднёвы захад краіны: першыя пяць месцаў займаюць Жлобін, Івацэвічы, Брэст, Пінск і Гродна. Далей абмяркоўвалі стан эканомікі (заробкі, беспрацоўе, інвестыцыі і самастойнасць мясцовых бюджэтаў), і ў лідарах цэнтр краіны: Мінск, Дзяржынск, Салігорск, Смалявічы і Рэчыца.

Трэцім параметрам для параўнання выступіла якасць жыцця, яе вымяралі па колькасці дактароў, студэнтаў, узроўню злачыннасці і рэйтынгу славутасцей. Лідзіруюць у асноўным абласныя цэнтры, але не толькі: Мінск, Гродна, Віцебск, Полацк, Пінск. Таксама эксперты ацанілі праяўленасць грамадска-палітычных практык. У топе спіса Дзяржынск, Мінск, Салігорск, Смалявічы і Наваполацк.

Раней у рэйтынгу ўлічвалася яшчэ і турыстычная прывабнасць гарадоў, але гэтым разам эксперты ад яе адмовіліся. Яны звяртаюць увагу, што некаторыя краіны пасля падзей 2020 года раілі сваім грамадзянам не ездзіць у Беларусь, таксама ў краіне цяпер не працуюць некаторыя замежныя сэрвісы накшталт Booking.com, ды і агульная колькасць турыстаў з замежных краін паменшала ў Беларусі за апошнія гады ў разы. З іншага боку, наяўнасць у горадзе славутасцей і месцаў, якія варта пабачыць, павышае якасць жыцця і саміх гараджан, таму гэты фактар улічвалі ў адпаведным параметры.

Яшчэ некалькі назіранняў ад экспертаў: у гарадах значна паменшала людзей пенсійнага ўзросту, і гэта можа быць звязана, на думку даследчыкаў, з пандэміяй кавіду і яе небяспекай для гэтай катэгорыі насельніцтва.

Таксама даследчыкі адзначаюць, што апошнім часам у Беларусі моцна знізілася колькасць гарызантальных сувязей: калі перакладаць гэта на простую мову, то людзі давяраюць толькі тым, з кім могуць сесці за адзін стол.

Кажучы пра агульны рэйтынг, лідзіруюць у ім Мінск, Гродна і Брэст — гарады з добрымі заробкамі і высокай якасцю жыцця, у Гродна і Брэсце да таго ж жыве шмат маладых людзей. Высокія пазіцыі ў прамысловых монагарадоў — гаворка пра Салігорск, Жодзіна, Жлобін, Наваполацк і Мазыр.

Таксама добрыя пазіцыі маюць гарады-спадарожнікі Мінска — Дзяржынск і Смалявічы: яны выйграюць за кошт памеру інвестыцый, высокай грамадскай актыўнасці, добрай дэмаграфіі і заробкаў.

Рэйтынг, складзены даследчыкамі Цэнтра новых ідэй

Што да ніжняй часткі рэйтынга, то эксперты адзначаюць тры гарады, прамысловасць у якіх дажывае свой час, — гэта Барысаў, Баранавічы і Бабруйск. Таксама на апошнія пазіцыі трапілі гарады ўсходняй Беларусі, у тым ліку Рагачоў, Крычаў, Орша, Пружаны і Асіповічы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Жудасны новы свет. Прадказанні аднаго з самых апакапаліптычных геапалітычных стратэгаў

Чэшскі дэмаграфічны цуд: у іх была самая нізкая нараджальнасць у свеце, сёння яны лідары ў Еўропе

ААН высветліла, як будзе мяняцца дэмаграфія Зямлі ў гэтым стагоддзі

Каментары6

  • Абу
    13.02.2023
    Жыць у Беларусі ці не жыць / Быць Беларусі ці не быць - вось у чым пытанні, а не гэта ўсё.
  • удакладненне
    13.02.2023
    Пружаны - заходняя Беларусь.
  • Докшыцкі хлебазавод – нязменны лідар па якасці й асартыменту прадукцыі
    13.02.2023
    удакладненне, не, толькі райцэнтр Докшыцы. Во дзе жытуха людзям !

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць