«Нас на гэтай задачы было 45 чалавек». «Важныя гісторыі» пагутарылі з адным з байцоў «Рускага добраахвотніцкага корпуса»
«На ўмовах ананімнасці» «Важныя гісторыі« пагаварылі з адным з байцоў «Рускага добраахвотніцкага корпуса», ён пацвердзіў выданню ўдзел у аперацыі ў Бранскай вобласці.

«Я толькі што адтуль. Нас на гэтай задачы было 45 чалавек. Зайшлі, адздымалі, зрабілі засаду на дзве БМП. Дзяцей пацярпелых я не бачыў. Але быў адзін пацярпелы памежнік. Ніякіх закладнікаў не бралі», — прыводзіць яго словы выданне.
У той жа час расійскія дзяржаўныя СМІ паведамляюць, што так званых ДРГ у Бранскай вобласці больш няма. «Украінскія дыверсанты», якія, па іх ранейшых паведамленнях, захапілі да ста чалавек у Бранскай вобласці і з якімі нібыта вялі бой супрацоўнікі ФСБ, раптам перасталі праяўляць прыкметы актыўнасці.
Крыніцы ТАСС наогул сцвярджаюць, што на тэрыторыі Расіі нікога з ДРГ не засталося, гукаў страляніны няма.
Чытайце таксама:
У розных гарадах Расіі — выбухі, атакі беспілотнікаў, нават «пранікненне ДРГ»
«Паднімайце бунт». Адказнасць за падзеі ў Бранскай вобласці ўзяў на сябе «Рускі добраахвотніцкі корпус»
«Бойцеся сваіх партызан». У офісе прэзідэнта Украіны пракаментавалі сітуацыю ў Бранскай вобласці
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары