Вайна55

Вуліцу Бучы назавуць іменем беларуса-добраахвотніка

Узнагародзіць ваяра-каліноўца Іллю «Літвіна» Хрэнава пастанавіла гарадская рада Бучы. Добраахвотнік загінуў, баронячы гэты заходні прыгарад Кіева. 

Узнагарода Іллі «Літвіна» Хрэнава. Фота: фонд «Вільна Білорусь»

Ілля «Літвін» Хрэнаў абараняў незалежнасць Украіны ў 2014 годзе, а ў 2022-м вярнуўся на фронт. Ëн загінуў пад Бучай 4 сакавіка 2022 года.

Ільля «Літвін» Хрэнаў. Фота: сацыяльныя сеткі

Медаль прывёз у Львоў 24 сакавіка на адкрыццё фотавыставы «З Украінай у сэрцы» прадстаўнік адміністрацыі Бучы. Экспазіцыю, прысвечаную беларусам, якія загінулі, баронячы Украіну ад расійскай агрэсіі, разгарнуў фонд «Вільна Білорусь». Узнагароду Хрэнава перададуць яго жонцы, кажа кіраўнік фонду Аляксей Францкевіч.

Вуліца, якую назавуць імем беларускага добраахвотніка. Справа — Аляксей Францкевіч. Фота: фонд «Вільна Білорусь»

Летась у верасні гарадская рада Бучы ўзнагародзіла ваяроў Палка Каліноўскага медалём «За абарону Бучы». Узнагароду атрымалі камандзір палка Дзяніс «Кіт», Аляксей «Псіхолаг» і, пасмяротна, Ілля «Літвін».

Напярэдадні гадавіны смерці каліноўца фонд «Вільна Білорусь» звярнуўся ў бучанскую адміністрацыю, каб тая назвала адну з вуліц горада імем беларускага добраахвотніка. На гарадской сесіі ініцыятыва была падтрыманая, але канчатковае рашэнне пакуль не прынятае. У праекце пастановы аб пераназванні вуліц горада імя Хрэнава згаданае.

На вуліцы, у назве якой можа быць увекавечанае імя «Літвіна», ён і загінуў.

Мэр Бучы падпісвае беларускі сцяг для музея Вольнай Беларусі. Фота: фонд «Вільна Білорусь»

27 сакавіка Аляксей Францкевіч сустракаўся з мэрам Бучы, Анатолем Федаруком, які для музея «Вільна Білорусь» падпісаў бела-чырвона-белы сцяг.

«Мэру перадалі майку, у якой хадзіў «Літвін», а таксама пагутарылі з бучанскай вартай, якая першай дала расійскім захопнікам бой на подступах да горада. Нам паказалі вуліцу, якую назавуць у гонар беларуса», — расказвае Аляксей Францкевіч.

Могілкі ў Бучы. Фота: фонд «Вільна Білорусь»

Па яго словах, Буча цяпер — вялікая будаўнічая пляцоўка. Паўсюдна ідуць аднаўленчыя працы.

31 сакавіка горад адзначыць першую гадавіну вызвалення ад расійскай акупацыі. У царкве разгорнутая выстава, на якой экспануюцца фотаздымкі наступстваў уварвання.

«На іх забітыя жыхары Бучы, некаторыя закатаваныя, са звязанымі рукамі», — кажа Аляксей Францкевіч.

Буча — горад у Кіеўскай вобласці. Да вайны ў ім жыло больш за 35 тысяч чалавек. Перадавая калона расіян увайшла ў горад уначы з 27 на 28 лютага. Расіяне адступілі з горада 31 сакавіка 2022 года.

Па вызваленні былі выяўленыя шматлікія трупы жыхароў з прыкметамі катаванняў. У 90% загінулых выяўленыя кулявыя, а не аскепкавыя раненні. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Лёлік
    28.03.2023
    Марачка , выстава з патрэтамі беларускіх палітвязняў і загінуўшых байцоў рабілась у Львове, Бучы і іншых украінскіх гарадах яшчэ ў верасні. 
    Вось спасылкі: 
    https://dyjaspara.info/news/u-lvove-ushanavali-pamyacz-belarusau-addaushyh-zhyczczyo-za-ukrainu/
    https://reform.by/329245-partrjeta-palitvjaznja-use-bolej-u-buchy-adkryecca-vystava-pra-belaruski-supraci
    https://belsat.eu/news/14-09-2022-u-buchy-adkrylasya-vystava-z-partretami-belaruskih-palitvyaznyau-kolery-belaruskaj-revalyutsyi
  • Але ж
    28.03.2023
    Але беларусы для іх ворагі...
  • Беларус
    28.03.2023
    Але ж, а для цябе паходу рашысты сябры

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве14

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

Чаму скандальны маскоўскі дрэсіроўшчык Запашны прыязджаў у Баранавічы3

Рэкордная для мая спёка ў Еўропе. У Лондане +33°C і гэта не мяжа7

Іран заклікаў рыхтавацца да нафты па $200 за бараль пасля ўдараў ЗША2

Віягра можа стаць паратункам і для жанчын — але ў іншай праблеме, лічаць навукоўцы

Іран нібыта гатовы вывезці свой узбагачаны ўран. Але толькі ў Кітай

Аўтар «Мінатаўра» пагадзіўся з Пясковым, што ў яго «няма права голасу». Таму што ў цяперашняй Расіі яго няма ні ў кога5

«Пагрозы ўвасабляюць адчай». Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля расійскіх застрашванняў3

Сібіга паабяцаў Ціханоўскай, што беспакараных не будзе, і падарыў архіўную перапіску УНР і БНР14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве14

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць