У Аўстрыі беларус на фуры ўрэзаўся ў легкавік, за рулём якога быў 87-гадовы мясцовы жыхар
У аўстрыйскай федэральнай зямлі Карынція адбылося ДТЗ з удзелам грузавіка, якім кіраваў 50-гадовы беларус, і легкавога аўтамабіля, за рулём якога сядзеў 87-гадовы жыхар акругі Фельдкірхен. Пра гэта паведамляе сайт «Беларусь і свет» са спасылкай на мясцовую паліцыю.

Аварыя здарылася 24 красавіка каля 15:00 на трасе А10 ля горада Філах, недалёка ад уезду ў тунэль Освальдыберг. Наш суайчыннік рухаўся ад развязкі Філах да Зальцбурга, і ў раёне з'езда Асіяхер-Зее, калі аўстрыец пайшоў налева на першую паласу магістралі, паміж іх транспартнымі сродкамі адбылося сутыкненне.
Легкавы аўтамабіль урэзаўся ў цэнтральную бетонную агароджу і перакуліўся на дах. Прычым, паводле інфармацыі ратавальнікаў, пацярпелы апынуўся заціснуты, і з машыны ў салон і вонкі выцякала паліва. Мужчыну дасталі з дапамогай гідраўлічнага абсталявання. Пасля аказання першай дапамогі яго даставілі на верталёце ў клініку горада Клагенфурт.
Кіроўца фуры ў здарэнні не пацярпеў. Тэст на алкаголь, праведзены на месцы, даў адмоўны вынік. У сувязі з уцечкай рабочай вадкасці на месцы былі праведзеныя ачышчальныя работы. Легкавы аўтамабіль вывезлі на эвакуатары прыватнай кампаніі.
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі
Каментары