Вайна44

Гэта элемент падрыхтоўкі да маштабнага наступлення УСУ — Гумянюк аб падрыве нафтабазы ​​ў Крыме

Падрыў лагістыкі ворага — адзін з элементаў падрыхтоўкі да маштабнага наступлення УСУ. Пра гэта падчас тэлемарафону заявіла кіраўніца Абʼяднанага каардынацыйнага прэс-цэнтра Сіл абароны поўдня Украіны Наталля Гумянюк, перадае УНІАН.

Гіганцкі пажар у Севастопалі. Украінскі беспілотнік знішчыў рэзервуары на армейскай нафтабазе

Гумянюк адзначыла, што пасля пажару на нафтабазе ў Севастопалі ў расійскіх вайскоўцаў «высокая ступень трывожнасці», таму яны спрабуюць эвакуіраваць свае семʼі і па магчымасці і самі выязджаюць з Крыма.

«Мы ўжо заўважалі, што яны [акупанты] пераарыентуюцца на пункты базавання ў бок Новарасійска, таму што ў севастопальскіх бухтах не адчуваюць спакою і не адчуваюць таго ўстойлівага лагістычнага забеспячэння… Тое, што падарваная лагістыка ворага, — адзін з элементаў падрыхтоўкі да магутных актыўных дзеянняў Сіл абароны, мы кажам ужо доўгі час. І вось гэта работа і зʼяўляецца падрыхтоўчай да шырокага поўнамаштабнага наступлення, якога ўсе чакаюць. Таму вораг адчувае, што ў яго падарваны рэсурсы, і пачынае манеўраваць», — сказала Гумянюк.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі учора заявіў, што Украіна дакладна дэакупуе Крым.

«Яны будуць бегчы з Крыма, будуць бегчы хутчэй, чым з Данбаса. Яны нават сабе не ўяўляюць…, што як толькі мы дойдзем да першай вёскі ў Крыме, вы ўбачыце, як людзі ў Крыме выйдуць на вуліцы і будуць таксама гнаць гэтую «ўладу» Крыма. Так яно і будзе», — сказаў Зяленскі.

Каментары4

  • Полк
    30.04.2023
    Бавовна, Мазыр пакінем на дэсерт
  • Федзя
    30.04.2023
    Бавовна, гонят соляру ВСУ через Польшу.
  • УКР древний
    30.04.2023
    Бавовна, Мазыр-цэ тэрыторыя нашага добрага пабратыма АГЛ. СБУ и КГБ - братские. Организации. Бел Военные,ОМОН и погранцы тоже норм ребята, а вот простые беларусы за все нам ответят.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць