Дэсерт з чарнасліву і грэцкіх арэхаў з вяршкамі: вытанчаны смак і суцэльная карысць
Размякчаныя грэцкія арэхі ўраўнаважваюць слодыч чарнасліву, а крэм з вяршкоў дадае дэсерту вытанчанасці. Інгрэдыенты — суцэльная карысць: чарнасліў паляпшае працу сэрца, сасудаў і нырак, зніжае «дрэнны» халестэрын, а грэцкія арэхі паляпшаюць памяць і даюць зарад энергіі.

Распаўсюджаны ў малдаўскай і ўкраінскай кухні, гэты дэсерт можа гатавацца па-рознаму. Рэч у тым, што, каб начыніць грэцкімі арэхамі, чарнасліў спачатку трэба размякчыць — і нехта варыць яго ў вадзе, нехта ў чорным чаі або каве, а хтосьці — у чырвоным віне. Усе гэтыя вадкасці дадаюць свой асаблівы водар. Прапануем адзін з магчымых рэцэптаў.
Каб прыгатаваць чарнасліў, фаршыраваны грэцкімі арэхамі, вам спатрэбіцца:
- чарнасліў без костачак — 500 г (ад свежасці і смачнасці чарнасліву залежыць якасць усяго дэсерту),
- грэцкія арэхі — 100 г,
- віно ці вада — 150 мл (каля 2/3 шклянкі),
- цукар — 2 ст. л.,
- тлустыя вяршкі — 300 мл (каля 1 і 1/4 шклянкі),
- цукровая пудра — 1 ст. л.,
- экстракт ванілі (па жаданні, можна дадаць да прыгатаванага крэму),
- шакалад (па жаданні, можна нацерці на вяршкі перад падачай).
Як гатаваць:
- Спачатку дадайце віно (або ваду) і цукар у невялікі рондаль. Пастаўце рондаль на пліту на сярэдні агонь і памешвайце пару хвілін, пакуль цукар не распусціцца. Пераліце ўсю вадкасць у невялікую гарачатрывалую ёмістасць або кружку.
- Затым начыніце чарнасліў грэцкімі арэхамі і змясціце яго ў той жа рондаль. Заліце чарнасліў вінна-цукровай (ці водна-цукровай) сумессю. Накрыйце рондаль вечкам, пастаўце на пліту на слабы агонь і дайце чарнасліву пакіпець каля 10-15 хвілін.
- Падніміце вечка і пераканайцеся, што алкаголь выпарыўся, а вадкасць ператварылася ў сіроп. Калі не, працягвайце варыць чарнасліў да таго часу, пакуль не перастанеце адчуваць пах алкаголю і сумесь віна і цукру (або сумесь вады і цукру) не ператворыцца ў сіроп. Пасля гэтага зніміце рондаль з агню і дайце чарнасліву астыць.
- Пасля поўнага астывання чарнасліў, фаршыраваны грэцкімі арэхамі, можна падаваць на стол. Ён выдатна глядзіцца ў празрыстай талерцы або шклянцы. У традыцыйным рэцэпце дэсерт падаецца са смятанна-цукровым крэмам. Аднак яго можна падаваць і з крэмам з маскарпонэ замест смятаны або з узбітымі вяршкамі і цёртым шакаладам.
Вам таксама могуць спадабацца:
Жыхарка Слуцка паказала, як рабіць глазураваныя сыркі. І падзялілася рэцэптам
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
мам, слушай анекдот
Художник рисует обнаженную натурщицу. Заканчивает рисунок и говорит ей: — Пойдем кофе попьем. Натурщица надевает халатик, они идут на кухню, ставят кофе, и тут слышат — в замке ключык поворачивается. — Ой, — говорит художник, — Это жена вернулась... Быстро раздевайся!
п.с. праверце пошту. я вам рысунак дашлю, які ён учора нарысаваў. вам спадабаецца )