Здароўе

Арэхі палепшаць памяць

Арэхі зніжаюць рызыку ўзнікнення старэчай няпамятлівасці і раптоўнага інфаркту.

Аказваецца, арэхі зніжаюць рызыку ўзнікнення старэчай няпамятлівасці і раптоўнага інфаркту, бо вітамін Е, які ўтрымліваецца ў арэхах, перашкаджае ўтварэнню халестэрынавых бляшак і ахоўвае сасуды. Прычым лепшым варыянтам з'яўляецца міндаль.

Акрамя таго, людзі, якія не радзей за два разы на тыдзень з'ядаюць 30 грамаў арэхаў, зніжаюць рызыку інфаркту на 47 % у параўнанні з тымі, хто ўвогуле не есць арэхаў. Больш за тое, розныя гатункі арэхаў дапамогуць вам пазбавіцца ад розных немачаў.

Напрыклад, фундук можна лічыць улюбёнцам дыетолагаў: дзякуючы нізкаму ўтрыманню вугляводаў яго можна есці і пры вельмі строгай дыеце без рызыкі набраць вагу. Фундук карысны пры хранічнай стомленасці, дыябеце, павышаным ціску, павелічэнні прастаты, варыкозным расшырэнні і запаленні вен.

Малачко з лясных арэхаў супакойвае нервы і лечыць хранічныя бранхіты. Гатуецца яно так: 50 ядраў арэхаў раскалоць і замачыць на 10 гадзін у адной шклянцы цёплай вады. Затым расцерці ў ступцы і настойваць на працягу трох гадзін, закіпяціць і працадзіць. Дадаць 5 сталовых лыжак вяршкоў і 2 дэсертныя лыжкі мёду. Прымаць па сталовай лыжцы два разы на дзень перад ядой.

Міндаль лічыцца чэмпіёнам па ўтрыманні кальцыю і вітаміну Е. Ён вельмі карысны пры малакроўі і парушэннях зроку, а міндальны алей дабратворна дзейнічае на скуру, увільгатняючы яе і здымаючы раздражненне. Пры захворваннях страўнікава-кішачнага тракту і нырак рэкамендуецца есці міндальныя арэхі, запіваючы іх гарачым малаком. Салодкі міндаль карысны пры павышаным узроўні халестэрыну, пры гіпертаніі, пухлінных захворваннях, вочных хваробах, атлусценні, язвах, хваробах жоўцевых пратокаў і пякотцы. А вось горкім міндалём празмерна захапляцца не варта — вельмі вялікая колькасць эфірных алеяў, якія ўтрымліваюцца ў гэтым гатунку арэха, можа нанесці шкоду здароўю. Дапушчальная дзённая норма — усяго некалькі зярнятак.

Арахіс, або як яго яшчэ называюць, земляны арэх, — цудоўная крыніца фоліевай кіслаты, якая садзейнічае абнаўленню клетак, а тлушчы, што ўтрымліваюцца ў ім, аказваюць лёгкае жаўцягоннае дзеянне. Арахіс паляпшае памяць і ўвагу, садзейнічае нармальнаму функцыянаванню нервовай сістэмы, сэрца і іншых унутраных органаў. Аднак неабсмажаны арэх можа выклікаць парушэнні стрававання, а скурка арахісу — моцную алергію, таму лепш есці смажаныя і ачышчаныя арэхі.

Фісташкі карысныя тым, хто ачуньвае пасля хваробы, а таксама пры захворваннях печані, млоснасці і ў якасці прафілактыкі праблем з сэрцам. Выбіраючы фісташкі, варта памятаць пра тое, што зялёны колер ядзерцаў сведчыць пра спеласць: чым яны зелянейшыя, тым смачнейшыя.

Грэцкія арэхі ў многіх народаў лічыліся ежай волатаў — яны сапраўды ўмацоўваюць мышцы і хутка здымаюць стомленасць пасля фізічнай нагрузкі. Акрамя таго, плады грэцкага арэха аказваюць бактэрыцыднае, агульнаўмацавальнае, супрацьзапаленчае дзеянне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць