Грамадства88

БРСМ запусціў флэшмоб з праслаўленнем чырвона-зялёнай сімволікі. Моладзь умяшалася — і флэшмоб пайшоў не туды

БРСМ, які існуе для імітацыі падтрымкі рэжыму Лукашэнкі моладдзю, днямі запусціў флэшмоб у сацсетках пад тэгамі #ганарусяроднымісімваламі, #мойсцяг, #знаюсвойфлаг, #роднаероднае. Яны прапануюць размалёўваць твар у колеры чырвона-зялёнага сцяга. Але што з гэтага атрымалася? 

«Прапануем вам пачынаць свой дзень з дзяржаўнага гімна», — адна з прапаноў у рамках флэшмобу БРСМ да Дня дзяржаўнага сцяга, дзяржаўнага герба і дзяржаўнага гімна, які Лукашэнка ўвёў у другую нядзелю мая. 

Таксама пад тэгамі #ганарусяроднымісімваламі, #мойсцяг, #знаюсвойфлаг, #роднаероднае прапануецца публікаваць у сацсетках свой размаляваны ў афіцыйны чырвона-зялёны сцяг твар і вывешваць гэтыя сцягі з вокнаў. 

Да ўдзелу ў акцыі змушаюць перадусім бюджэтнікаў, школьнікаў і студэнтаў.

Пад тэгам #ганарусяроднымісімваламі набралася ўжо больш за 500 публікацый. 

Звычайна флэшмобы БРСМ застаюцца незаўважанымі ў сацыяльных сетках, але не ў гэты раз. 

Моладзевыя незалежныя ініцыятывы РАДА і ЗБС, якія вымушана аказаліся за мяжой, прапанавалі маладым людзям далучацца да акцыі пад бела-чырвона-белым сцягам.

«#ганарусяроднымiсімваламi, але за іх забіваюць у маёй краіне, #знаюсвойфлаг і ён не штучна створаны з савецкага, а мае гісторыю, #мойфлаг — гэта бчб-сцяг, #мойгерб — гэта «Пагоня», #myflag is the flag I am fighting for, #Беларусь будзе вольнай, #БРСМ займіцеся ўжо чым нармальным, ну ей богу», — напісала беларуска-эмігрантка Аліна Харысава ў інстаграме, суправадзіўшы допіс фота з нацыянальным бела-чырвона-белым сцягам.

Цяпер стужка флэшмобу выглядае так: 

Каментары8

  • КЗ фотка пасля падзей 2020 - канец усей будучыні
    06.05.2023
    Хахаха
    Тыя хто сфоткаўся з КЗ - вам гэта прысуд на ўсе жыцце, ніколі не адмыецеся!
    Нікуды не возьмуць, усюль будуць вам ў твар тыкаць гэтымі фота!
    І што вы скажаце? "калі б я не сфоткаўся з КЗ мяне б выгналі са школы ці растрэлялі"?) смешна. Гэта будзе помнік вашай трусасці і немагчымасці сказаць "НЕ!" сцервам з начосамі (гэтак званым "вучыцельніцам")
  • КЗ фотка пасля падзей 2020 - канец усей будучыні
    06.05.2023
    Нават візу не дадуць :)
    Кіраваць нічым не зможаце, у палітыку - не, нармальныя фірмы не возьмуць на працу
  • Valadzimir
    06.05.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць