Грамадства1010

Абмежавалі выезд з краіны для «палітычных», чыноўнікаў і сілавікоў

У Беларусі змянілі закон аб парадку выезду з краіны і ўезду грамадзян Рэспублікі Беларусь. У яго ўнесеныя папраўкі, якія былі апублікаваныя сёння, 16 мая, на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дакумент атрымаў статус закона. «Зеркало» расказвае, каму абмежавалі выезд за мяжу.

Забарона для «палітычных адміністратыўшчыкаў» і з дазволу КДБ

КДБ зможа абмежаваць выезд не толькі тым, хто знаходзіцца на прафілактычным уліку ў органах дзяржаўнай бяспекі, але і тым, чый «выезд супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь». Забарона можа ўводзіцца на тэрмін да паўгода. Якія грамадзяне і на якіх падставах будуць трапляць у гэтую катэгорыю — не паведамляецца.

Выезд таксама забароняць тым асобам, «у дачыненні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў супраць парадку кіравання, — у мэтах забеспячэння выканання пастановы суддзі аб накладанні адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу».

Раней абвінавачаных з Беларусі таксама не выпускалі, але гэта тычылася тых, хто ўжо атрымаў штраф і не аплаціў яго. Цяпер жа выезд будзе забаронены і тым, у дачыненні да каго вядзецца адміністрацыйны працэс, а рашэнне судом пакуль яшчэ не прынятае.

У «правапарушэнні супраць парадку кіравання» ўваходзяць так добра знаёмыя беларусам «палітычныя» артыкулы КаАП: непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў, парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў і гэтак далей.

Забарона для сілавікоў

Вышэйшыя чыноўнікі змогуць выехаць за мяжу толькі пасля ўзгаднення з Аляксандрам Лукашэнкам. А менавіта:

  • старшыні абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў;
  • начальнік Службы бяспекі;
  • начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра;
  • старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі,
  • міністр унутраных спраў;
  • міністр замежных спраў;
  • міністр абароны;
  • міністр па надзвычайных сітуацыях;
  • старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта;
  • старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта;
  • старшыня Следчага камітэта;
  • старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз;
  • начальнік Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Выезд з Беларусі «кіраўнікоў дзяржаўных органаў, а таксама кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый і работнікаў, якія ажыццяўляюць забеспячэнне дзейнасці і тэхнічнае абслугоўванне дзяржаўных органаў, якім прадастаўлены допуск да дзяржаўных сакрэтаў», будзе вызначацца ўрадам.

У гэтым законе пазначана, што выезд за мяжу сілавікоў будзе «вызначацца лакальным прававым актам» адпаведных ведамстваў. Верагодна, у іх будзе замацаваная норма «па ўзгадненні з кіраўніцтвам». Гэта будзе тычыцца вайскоўцаў, супрацоўнікаў, работнікаў і асоб грамадзянскага персаналу воінскіх фармаванняў і ваенізаваных арганізацый Беларусі, а менавіта:

  • Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь;
  • органаў пагранічнай службы;
  • унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў;
  • органаў дзяржаўнай бяспекі;
  • транспартных войскаў;
  • Службы бяспекі;
  • Аператыўна-аналітычнага цэнтра;
  • органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю;
  • Следчага камітэта;
  • Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз;
  • органаў унутраных спраў;
  • органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях;
  • Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету;
  • Дзяржаўнай фельд'егерскай службы пры Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.

У законе таксама адзначана, што ім можа быць адмоўлена ў выездзе з краіны «ў мэтах забеспячэння інтарэсаў нацыянальнай бяспекі да спынення абставінаў, якія перашкаджаюць іх выезду».

Акрамя таго, у выпадку наяўнасці ў гэтай катэгорыі асоб біяметрычнага пашпарта на час службы яны абавязаныя перадаць яго ў кадравую службу сваёй арганізацыі.

Калі ўводзяцца гэтыя забароны?

Забарона для «палітычных адміністратыўшчыкаў» — праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання гэтага закона.

Іншыя палажэнні — пасля афіцыйнага апублікавання гэтага закона.

Законапраект паступіў у парламент летам мінулага года. Дакумент быў прыняты ў першым чытанні Палатай прадстаўнікоў у кастрычніку мінулага года, а ў другім чытанні — у красавіку гэтага года. Пры гэтым у яго ўносілі праўкі: напрыклад, у спіс тых сілавікоў, каму могуць адмовіць у выездзе за мяжу, унеслі егераў.

Законапраект ухвалілі ў Савеце Рэспублікі, а пасля яго падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары10

  • За гэты закон трэба дзячыць свеце
    16.05.2023
    Паўночны вецер, змены будуць у тым сэнсе, што замест дзеда прыйдзе напрыклад карпенкоў і стане ў трая горш. Ваш караван завеў нас у такую яміну, з якой ужо нельга выбрацца.
  • Мойша
    16.05.2023
    Паўночны вецер, не спадзявпйся, яго вылечаць і ён яшчэ гадоў 15-20 пражыве, ад прастуды ці запалення легкіх у нашыя дні не паміраюць!
  • Чаркашкварка
    16.05.2023
    Шызiкi рыхтуюцца да вайны. Але гэта вайна скончыцца iх разгромам.

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць