Рэжысёрка АНТ: На інтэрв'ю з Пратасевічам ішла ў майцы з перакрэсленым словам «рэвалюцыя», чырвона‑зялёных бранзалетах і з жаданнем яго размазаць
Рэжысёрка АНТ Наталля Ждановіч стаіць за некалькімі прапагандысцкімі праграмамі: «Маркаў. Нічога асабістага», «Прапаганда», «Палітstandup».

Наталля Ждановіч у прыватнасці здымала інтэрв'ю з Пратасевічам. Яна расказала «СБ», як на яго ішла:
«Памятаю, на інтэрв'ю з Пратасевічам ішла ў поўным узбраенні: на мне былі майка з перакрэсленым словам «рэвалюцыя», чырвона‑зялёныя бранзалеты і жаданне яго размазаць.
Яшчэ Марату Сяргеевічу сказала: «Ну як вы, гатовыя задаць яму дыхту?»
А Марат Сяргеевіч мне адказаў, што біць ляжачага непрыгожа і нават у такой сітуацыі трэба заставацца чалавекам. Яго словы мяне працверазілі».
Праўда, мяркуючы па стылі інтэрв'ю Маркава, ролю «біць ляжачага» ён пакідае за сабой.
Рэжысёрка АНТ на пытанне пра тое, як ставіцца да памілавання Пратасевіча, заўважыла, што «не магу сказаць, што я радая».
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары
если это можно стилем вообще назвать
очень небрежно