Культура33

Беларус Віталь Алексяёнак прызначаны новым галоўным дырыжорам нямецкай оперы на Рэйне

32-гадовы дырыжор Віталь Алексяёнак будзе галоўным дырыжорам нямецкай оперы на Рэйне ў Дзюсельдорфе/Дуйсбургу з пачатку сезона 2024-2025 гадоў, як піша DW.

Цяпер Алексяёнак працуе ў оперы ў якасці капельмайстра. Ён зменіць цяперашняга генеральнага музычнага дырэктара Акселя Кобера, як паведамляе опера.

У жніўні 2024 года беларус зойме пасаду галоўнага дырыжора на тры сезоны.

Віталь Алексяёнак — адзін з паспяховых маладых дырыжораў Еўропы, лаўрэат прафесійных конкурсаў у Італіі і Германіі, дырэктар Kharkiv musik fest, родам з Вілейкі.

У верасні 2022 года ён быў дырыжорам праекта на бетховенскім фестывалі ў Боне.

Чытайце таксама: 

«Усё вырашаецца ў першыя 15 хвілін». Віталь Алексяёнак распавёў, як стаў дырыжорам Нямецкай оперы на Рэйне

Беларус трапіў у фіналісты Прэміі маладых дырыжораў імя фон Караяна

«Зрабілі чатыры канцэрты ў Харкаве ў бамбасховішчах». Беларус-дырыжор расказаў пра сваю новую пазіцыю

Каментары3

  • Жвір
    23.06.2023
    Чаму не пад санкцыямі ? Непарадак ! Можа яму яшчэ й руку паціскаюць ? Тады ўжо зусім бяда ! А ці выказаў ён сваё негатыўнае стаўленьне да расейскай акупацыі Украіны ? Ці патрабаваў ён тэрмінова вызваліць асуджаных за пратэсты беларусаў ? Куды глядзяць пільныя асуджальнікі ды іншыя дбайцы ? Ці яны назапашваюць жоўць, чакаючы на Уімблдон ?
  • Кашмар
    23.06.2023
    >>А ці выказаў ён сваё негатыўнае стаўленьне да расейскай акупацыі Украіны
    ? Ці патрабаваў ён тэрмінова вызваліць асуджаных за пратэсты беларусаў ?

    Так! Ён нават выступаў у харкаўскiм метро падчас бамбежак. Наконт нашай рэвалюцыi напiсаў цэлую кнiгу. Рэгулярна ўздымае гэтыя тэмы падчас iнтэрвью ў еўрапейскай прэсе. Так што friendly fire :)
  • Жвір
    23.06.2023
    Кашмар, дайце спасылку на асьвятленьне тых дзеяньняў у НН, бо я нішто іншае не чытаю. Дзякуй.

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы6

Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Пуціным4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць