Усяго патроху22

Не выкідайце лупіны бананаў — для іх ёсць добрае прымяненне

Падкормка з бананаў можа палепшыць рост вазонных кветак, гародніны і пладовых дрэў. Чытайце, колькі бананаў трэба, каб прыгатаваць угнаенне і навошта гэта рабіць.

Banana peels
Фота: «Наша Ніва»

Банан, вядома, не такі папулярны, як яблык, але яго мы таксама купляем дастаткова часта. І бананавая лупіна не абавязкова павінна станавіцца непатрэбнымі кухоннымі адкідамі. Яе можна з поспехам выкарыстоўваць як натуральнае ўгнаенне для раслін. 

Бананавая лупіна змяшчае каштоўныя для раслін элементы. Гэта крэмніевая кіслата, калій, фосфар, кальцый, сера і магній. Усе яны станоўча ўплываюць на стан раслін: паляпшаюць не толькі іх цвіценне, але і рост. Акрамя таго, бананавая лупіна можа палепшыць смак гародніны, напрыклад, памідораў.

Крэмніевая кіслата, што ёсць у бананах, павышае ўстойлівасць раслін да некаторых захворванняў, у прыватнасці да тлі. Такім чынам, бананавая падкормка, як і дрожджавая, ідэальная для садоў, дзе тля — часты госць.

Экаўгнаенне з бананаў падыходзіць для ўгнаення вазонных раслін, гародніны, пладовых дрэў і кустоў, а таксама дэкаратыўных аднагадовых раслін. Асабліва яго раяць выкарыстоўваць у пачатковай фазе росту расады і пры ўкараненні.

Угнаенне са здробненай лупіны

Каб зрабіць такую падкормку, бананавую лупіну трэба разрэзаць на больш дробныя часткі, а затым высушыць у духоўцы. Тэмпература павінна быць 130-140 градусаў.

Такая сыравіна можа выкарыстоўвацца для падсыпкі ў расліны або гатавання суспензіі з вадой. Ёй можна паліваць пакаёвыя расліны ці праціраць іх лісце.

Здробненую бананавую лупіну таксама можна змяшаць з зямлёй. Такая падкормка асабліва добра працуе ў часе пасадкі ці перасадкі раслін.

Лупіну ад з'едзенай садавіны можна збіраць і захоўваць у халадзільніку. Не турбуйцеся, што яна становіцца карычневай ці чорнай: гэта натуральная з'ява. Як збераце патрэбную колькасць лупіны, можна пачынаць гатаванне бананавай падкормкі. Не трэба рабіць гэта са скуркай ад аднаго банана.

Паліў экстрактам бананавай лупіны

Для гатавання экстракту бананавай лупіны спатрэбіцца слоік або бутэлька. Кладзём у яе скуркі і заліваем цёплай кіпячонай вадой. Такая сумесь павінна стаяць 2-3 дні пажадана ў сонечным, цёплым месцы.

Гатовым экстрактам можна паліваць хатнія ці садовыя расліны. Паліў бананавай падкормкай больш эфектыўны, чым выкарыстанне бананавага парашку.

Для пакаёвых раслін прапорцыі могуць быць наступнымі:

3 бананавыя лупіны на 2 літры вады.

Для садовых раслін наступныя прапорцыі:

7-8 скурак на 10 літраў вады.

Добра распыляць такі экстракт на расліны ў садзе. Памідоры і іншая гародніна будуць удзячныя больш за ўсё. З садовых кветак такая падкормка найперш прыдасца ружам, а з хатніх кветак — папараці, спаціфлоры і архідэям.

Бананавае ўгнаенне, змяшанае з глебай

Здробненую бананавую лупіну таксама кладуць проста ў глебу. Напрыклад, пры пасадцы ці перасадцы пакаёвых ці садовых раслін. Варта загадзя зрабіць дрэнаж, а затым пакласці на яго кавалачкі лупіны. Ці проста насыпаць лупіны на зямлю. Скурка бананаў руйнуецца даволі павольна, таму вызваленне каштоўных якасцяў будзе доўгім.

Кампост з бананавай лупіны

Гэты варыянт падыдзе, калі ў вас свой сад ці агарод.

Зрэзаныя скуркі заліць вадой у закрытай пасудзіне, а затым пакінуць на 2-3 тыдні. Важна, каб гэта было ў досыць зацішным месцы, бо лупіна можа выдзяляць непрыемны пах. Будучы кампост варта штодзень перамешваць і падтрасаць.

Такі вадкі бананавы гной падыходзіць для паліву раслін пасля развядзення яго вадой у прапорцыі 1:10. Ён эфектыўна адпуджвае тлю і іншых шкоднікаў.

Мульчаванне раслін бананавай лупінай

Калі ў вас вельмі шмат бананавай лупіны, вы можаце выкарыстоўваць яе для мульчавання. Каб гэта мела сэнс, пласт мульчы павінен быць не меншым за 2 см.

Проста нарэжце бананавую лупіну і высушыце яе.

Мульча дапаможа ў барацьбе з пустазеллем, абмяжуе выпарэнне вады з глебы і падсілкуе расліны. Яна асабліва рэкамендуецца для вельмі лёгкіх, водапранікальных або пясчаных глеб у садзе.

Экабананы лепш падыходзяць для таго, каб рабіць з іх угнаенне, бо звычайныя бананы часта апырскваюць падчас вырошчвання і продажу. Аднак калі ў вас няма экабананаў, то можна выкарыстоўваць і звычайныя, памыўшы іх у цёплай вадзе: гэта нейтралізуе многія шкодныя рэчывы.

Чытайце яшчэ:

Раім добры спосаб паліву раслін — ён падыдзе на час спёкі і ад’езду

Робат-газонакасілка — новы памочнік на прысядзібным участку

Пяць спосабаў выкарыстаць лішнюю кававую гушчу

Каментары2

  • ЯНКА
    02.07.2023
    ЛУПІНЬНЕМ БЫ ПА ЛУПАХ!
    🍌 Вось гэта карысны матар'ял! А яшчэ лупіны ад бананаў могуць выратаваць ад перасьледу. Калі вы заўважылі, што хтосьці няўмольна за вамі крочыць — вы налева (Не ад жонкі, а наўпрост налева!), дык і тэй налева; вы праваруч, і ён таксама — то кіньце пад ногі перасьледніку ахапак гэнага лупіньня, ён пасьлізьнецца, і вы апынецеся ў небясьпецы.
    🥞 Галоўнае, спадарства, бязглузда ня трэба нічога выкідаць. Бо, як вучыць гэты сайт, нават абгортка масла будзе вам, воё-ёй, якой карыснай для наступнай выпечкі.
    🧟‍♂️ Ды й скарыстаныя аднаразóвыя пакуначкі з заваркай трэба класьці сабе (ці зьнянацку камусьці іншаму) на вочы, каб пазбаўляцца стомы. Прыкмечана, што ў таго, іншага, яна зьнікне адразу.
    💦 Зношаную ж да дзірак цыратавую торбу, можна выкарыстаць замест шапкі ў дождж, а з плястыкавых бутэлек няблага рабіць тапачкі ці кубкі. Нават да немагу змылены абмылак пажадана кідаць не ў чарупу ці ў сьметніцу, а непрыяталю ў суп. А крошкі са стала трэ' зьмятаць у слоік і трымаць на чорны дзень.
    •🔻•
    Чытайце яшчэ: Не выкідайце шалупінне ад часнаку! Вось для чаго яно можа прыдацца
    •
  • Наста
    03.07.2023
    Важная інфа. Раней бяздумна выкідала лупіны, цяпер буду сушыць.

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

Мерц паставіў краінам Еўрасаюза ультыматум: Ці гарантыі фінансавай падтрымкі Украіны, ці блакаванне Германіяй супольнага бюджэту19

Пракоп'еў пра Ціханоўскага: Шкада, што ён абраў іншы шлях, бо я бачыў рэакцыю амерыканцаў41

У Светлагорскім раёне бацька збіваў аднагадовага сына. Сінякі заўважылі ў дзіцячым садку2

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць