Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры22

Ах, Варшава мая, ах сталіца…

Сяргей Астравец піша на сваім блогу пра тэлерупары, статуі, гарады з вялікай літары.

Ну, дзядзька, спатыкае знаёмец, што ты пішаш, што ў сталіцы помнік Пілсудзкаму паставілі? Я нешта не дапяў: ці ты жартуеш, ці зьдзекуешся зусім?.. Атрымалася непаразуменьне, згодны. Раней для беларусаў пупам зямлі была Цьвёрдакаменная, кажаш яму: быў у сталіцы, а ён — у маўзалей заходзіў? Цяпер для беларуса сталіца — дзе самае грознае начальства сядзіць, адкуль грымоты і маланкі.

Не сакрэт, вушы гарадзенцаў і вочы таксама накіраваныя былі ў бок Варшавы і Беластоку таксама, бо гэта па дарозе. Не, мы ведалі, канечне, што недзе існуе маўзалей, але не заходзілі. Ня толькі ў маўзалей, ня буду ўтрыраваць, ясна, але па каўбасу гарадзенцы езьдзілі ў суседнія Друскенікі. Праўда, сам я стараўся прасачкаваць, купляў кальмары дома, па якія чаргі не было ніколі. Але мы адхіліліся. Уся сталіца (ня тая, дзе маўзалей) зайздросьціла, што мы глядзім варшаўскі яшчык, усё ж гэта быў глыток свабоды.

Раніца нашая пачыналася з «Кавы чы хэрбаты» — перадачкі, якая дапамагала палепшыць настрой уперад, як апынуцца ў непрыемнай даволі рэчаіснасьці. Памятаю сябе: назіраў я за дэфілядамі на 1 верасьня ля пантэону невядомага жаўнера, за зьяўленьнем помніка Пілсудзкаму, за пабудовай манумэнту ахвярам Катыні. Ну, што мне ўключаць савецкі тэлерупар, які з Камуністычнай талдыча па‑сталінску, што Курапаты гітлерцы ўчынілі? Слухаць іхнія «урэмечка», «сягоднечка», «утрэчка», па‑правінцыйнаму зьдзёртыя? Я славей такіх не прымаю, што я, халера, сызранскі які‑небудзь? А ты дзядзька з прэтэнзіяй: у якой‑такой сталіцы Пілсудзкі стаіць, га?!

Я — нярускі! Калі мне трэба рускае тэлебачаньне, я ўключу «гаворыць Масква», нашто мне дублёр з Камуністычнай? Арыгінал заўжды лепшы ад дублікату, які — альбо тандэта або зусім падробка. Прыемна ж пачуць інтэлігентнага чалавека, які гаворыць адкрыта «гарадам і сьвету», што злачынствам Сталіна, рэпрэсіям няма апраўданьня. І гэта мовіць галава вялікай па памерах краіны. Карацей — на мове арыгіналу, дык ці варта ўключаць сапсаваны тэлефон, які па‑ранейшаму рады, што ворагаў народу расстралялі як шалёных сабак?! Сярод гэтых ворагаў быў і амаль цэлы саюз пісьменьнікаў нашых беларускіх. Дык можа ўсё ж лепш «гаворыць Масква» за «плявузгае Камуністычная», рука хай Масквы, чымсьці камуняцкая кукса?

Што датычыць Пілсудзкага, апроч Варшавы, зразумела, няма іншай сталіцы, дзе б яму маглі статую паставіць. Дзе сэрца яго — немагчыма пагатоў, сябры мае. Другі раз Жалігоўскі фокус ня зробіць. Што да мяне, ня маю я любімай сталіцы, прызвычаіўся бяз іх абыходзіцца, мне болей падабаецца паняцьце культурнай сталіцы, каб паменш начальства ў чорна‑бранябойных, паменш сярпоў‑молатаў на гербавых шчытах, каб леніны хоць крыху ніжэйшыя былі, каб ідэалягічны дзёгаць меней адчуваўся, каб не хрумсьцеў на зубах пясочак агітпропаўскі… Вазьму, можа, лепей уключу руку Масквы, партрэты бо цікавей глядзяцца ў арыгінале, а не перамаляваныя ў дзембельскі альбом.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі10

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела6

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі10

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць