Binance заявіла, што кампенсавала кліентам усе $6,3 мільярда, скрадзеныя хакерамі
Крыптабіржа Binance кампенсавала кліентам усе актывы на суму $6,3 млрд, скрадзеныя падчас узлому. Пра гэта прадстаўнікі платформы паведамілі ў сацыяльнай сетцы X

Крыптабіржа падзякавала карыстальнікам і суполцы за «цярпенне і разуменне».
Найбуйнейшы ў гісторыі крыптабіржаў узлом адбыўся ў ноч на 30 кастрычніка. Хакерам удалося скрасці актывы на $6,3 млрд.
Варта адзначыць, што большую частку актываў (90%) кампанія кампенсавала яшчэ 31 кастрычніка за кошт уласных сродкаў, гэта значыць усяго праз дзень пасля ўзлому. Гаворка ішла пра актывы ў біткойнах, эфіры, USDT, BNB, SOL, USDC, XRP, USD1, RLUSD і ZEC. Астатняя частка сродкаў прыпала на менш ліквідныя токены.
Як піша Bloomberg, кампенсацыі фінансаваліся з трох крыніц: карпаратыўных сродкаў Binance, страхавога фонду ф'ючэрснага падраздзялення і часткі Фонду бяспечных актываў для карыстальнікаў (SAFU)
Акрамя таго, крыптабіржа паабяцала папоўніць SAFU прыкладна да $1 млрд, каб захаваць яго ў якасці асобнага рэзерву для абароны карыстальнікаў.
Каментары