Украіна знішчыла ў 4 разы больш артылерыйскіх гармат з пачатку контрнаступлення, чым страціла, як падлічыў Forbes. Як піша выданне са спасылкай на незалежных аналітыкаў, з чэрвеня Расія страціла 32 гаўбіцы і рэактыўныя ўстаноўкі, у той час як УСУ — толькі восем.

Па падліках Forbes, 4 чэрвеня, на пачатак контрнаступлення, ва Украіны на паперы было не менш за 2500 буйнакаліберных гармат і пускавых установак, у Расіі — каля 4500. Украіна перамагае ў артылерыйскай вайне за кошт пастаўленых заходніх сістэм, якія больш надзейныя, дакладныя і дальнабойныя, чым сістэмы савецкага ўзору.
Усяго УСУ сфармавалі 13 артылерыйскіх брыгад. Акрамя таго, Нямеччына, ЗША, Нарвегія і Вялікабрытанія адправілі Кіеву дзясяткі контрбатарэйных радараў, якія выяўляюць артылерыйскія снарады і ракеты, вызначаюць іх крыніцу і даюць каманду дружалюбным гаўбіцам і пускавым устаноўкам адкрыць агонь у адказ.
Пры гэтым перад уварваннем расійская армія мела вялікую перавагу ў колькасці артылерыйскіх гармат. Да пачатку вайны ў РФ было 5000 артылерыйскіх гармат — у тры разы больш, чым ва Украіны. Але за 17 месяцаў баёў перавага расійскай арміі была падарваная: УСУ знішчылі 600 расійскіх гармат і пускавых установак. Масква за гэты час вывела са строю толькі 200 украінскіх гармат.
Тое, што расстаноўка сіл змянілася, стала прыкметна вясной гэтага года. У сярэдзіне красавіка Паўднёвае камандаванне УСУ паведаміла пра «ўражлівыя вынікі» ў сваіх намаганнях па нейтралізацыі расійскай артылерыі з левага берага Дняпра з дапамогай контрбатарэйнага агню.
Гэтае ж камандаванне цяпер адказвае за галоўныя напрамкі контрнаступлення на поўдні краіны. Якраз там расійская армія цяпер губляе ў чатыры разы больш артылерыйскіх гармат, чым украінская, як адзначае Forbes.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары