Вайна1111

«Ведалі, дзе спыніўся на адпачынак таварыш генерал». Украінцы знішчылі яшчэ аднаго расійскага генерала

51-гадовы Алег Цокаў быў намеснікам камандуючага Паўднёвай вайсковай акругай.

Алег Цокаў. Фота: ТАСС

Расія, як выглядае, страціла яшчэ аднаго прадстаўніка вышэйшага каманднага складу падчас вайны ва Украіне. У выніку ўдару па запасным камандным пункце 58-й арміі ў Бярдзянску загінуў намеснік камандуючага Паўднёвай вайсковай акругай генерал-лейтэнант Алег Цокаў.

Пра смерць генерала гэтым разам паведамляюць не толькі ўкраінскія тэлеграм-каналы, якія ўжо «пахавалі» яго ў верасні 2022 года, але і расійскія ваенкары.

Адзін з іх, які піша пад псеўданімам Рыбар, адзначае праблемы расійскай арміі з абаронай ад украінскай разведкі. Паводле яго, пра тое месца, дзе «спыніўся на адпачынак таварыш генерал», ведалі мясцовыя жыхары, якія перадалі інфармацыю ўкраінскаму боку. Да таго ж «па аб'ектах, якія знаходзяцца ў тыле ў Запарожскай і Херсонскай абласцях, сістэматычна вядзецца касмічная разведка… Пра гэта ўсім дакладваецца. У зводках пра гэта пішуць. Па іншых лініях паведамляюць. Рэкамендуюць засцерагаць сябе. А атрымліваецца як атрымліваецца».

Алег Цокаў удзельнічаў ва ўварванні Расіі ва Украіну 24 лютага 2022 года, а таксама быў датычны да нанясення ракетных удараў па ўкраінскіх гарадах. У кастрычніку 2022 года Кіеў увёў супраць яго санкцыі. Да вайны ва Украіне Цокаў браў удзел у дзвюх чачэнскіх войнах і баявых дзеяннях у Сірыі. Ён быў узнагароджаны двума ордэнамі Мужнасці і ордэнам «За ваенныя заслугі».

Да пачатку контрнаступлення Украіны 4 чэрвеня была пацверджана гібель чатырох расійскіх генералаў, 58 палкоўнікаў, 176 падпалкоўнікаў.

Каментары11

  • Прасці, Госпадзі
    11.07.2023
    Ну і рожа, усе на ей і напісана…
  • Шкодень
    11.07.2023
    Пагиб максим да йух с ним. Одним больше, одним меньше, делов то...
  • Годзе трываць!
    11.07.2023
    Шкодень, не, чым менш іх, тым бяспечней і спакайней нам.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць