Грамадства

Тэсты і экзамены збіраюцца ўскладняць, а сістэму падліку балаў мяняць

Дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк падчас прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь расказаў, якія змены ў найбліжэйшы час варта чакаць у сістэме арганізацыі цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання.

Юрый Міксюк паведаміў: «Мы павінны ўважліва паглядзець на досвед, які мы атрымалі ў гэтым годзе, калі цалкам адмовіліся ад задач пятага ўзроўню складанасці.

Разумеем, што гэта не заўсёды адыграла спрыяльную ролю для добрага ранжыравання або ацэнкі самых падрыхтаваных абітурыентаў. Таму, можа быць, варта задумацца пра нейкі ўсё ж такі частковы разгляд такой магчымасці, каб такія заданні былі».

Таксама вернуцца да пытання ўдасканалення сістэмы падліку балаў.

«Гэтае пытанне анансавана, яно будзе разглядацца. Можна зразумець абітурыентаў і іх бацькоў, якія хацелі б мець празрыстую сістэму, якой лёгка карыстацца», — адзначыў кіраўнік РІКВ.

Сёлета выпускнікі школ упершыню здавалі цэнтралізаваны экзамен. Па яго выніках узнік скандал, бо сістэма падліку балаў аказалася складанай і незразумелай, многія абітурыенты і бацькі абурыліся. Урэшце скончылася тым, што РІКВ па даручэнні Міністэрства адукацыі пералічыў балы па іншай методыцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць