Эканоміка

БСБ Банк судзіцца з «Віталюрам» за даўгі

Эканамічны суд Мінска 27 ліпеня разгледзіць пазоў БСБ Банка да «Віталюра». Прадмет звароту — «невыкананне або неналежнае выкананне абавязанняў па дамовах факторынгу».

Гаворка ідзе пра даўгі некалі буйной гандлёвай сеткі. Раней «Віталюр» перадаў «Санце» ўсе свае крамы і з гандлёвай сеткі ператварыўся ў кампанію па кіраванні нерухомай маёмасцю, нагадвае Blizko.by.

Гібелі рэтэйлера паспрыялі даўгі перад пастаўшчыкамі, якія ўзніклі за апошнія два гады. Усяго ў беларускія і расійскія суды падалі каля двух дзясяткаў пазоваў на кампанію. Часцей за ўсё яны задавальняліся часткова або цалкам.

Сам рэтэйлер выйграў суд супраць будаўнічай кампаніі «Тапас», якая павінна выплаціць больш за два мільёны рублёў. Але ўсе даўгі «Віталюра» гэта не пакрые.

Каментары

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп лічыць, што Пуцін ва Украіне мог бы дзейнічаць і больш жорстка12

Сталі вядомыя падрабязнасці разбойнага нападу з пісталетам у Мінску1

Роберт Патынсан стане новым Джэймсам Бондам2

Трамп: Я нічога не чуў пра запаволенне Starlink ва Украіне4

Стыхійныя горкі для цюбінгу ў Мінску будуць засыпаць пяском

У продажы з'явіўся заменнік Nesquik ад «Савушкавага»2

У Мексіцы памёр адзін з найбуйнейшых наркабаронаў у гісторыі4

У Светлагорску рэканструююць ЦКК, дадаўшы новыя аб'екты

У Крамлі заявілі, што будуць далей ваяваць дзеля «міру на стагоддзі»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет35

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць