Грамадства

Новая справаздача аб рэпрэсіях у Беларусі і магчымыя варыянты правасуддзя

Цэнтр права і дэмакратыі Justice Hub днямі апублікаваў справаздачу аб злачынствах супраць чалавечнасці ў Беларусі і механізмах прыцягнення да адказнасці вінаватых. Яна ахоплівае перыяд з мая 2020-га да мая 2023 года.

У справаздачы падкрэсліваецца, што палітыка беларускіх уладаў у гэты час адзначалася гвалтам супраць пратэстоўцаў, забеспячэннем беспакаранасці вінаватых, дыскрымінацыяй грамадзянскага насельніцтва, заявамі высокапастаўленых асоб, якія заахвочваюць напад на грамадзянскае насельніцтва, прапагандай нянавісці ў дачыненні да грамадзянскага насельніцтва праз СМІ, забаронай прафесійнай дзейнасці для атакаванага грамадзянскага насельніцтва.

Асобная ўвага ў справаздачы надаецца дзеянням прадстаўнікоў сілавых структур (АМАП, КДБ, ГУБАЗіК і іншыя), а таксама суддзяў, пракурораў, вышэйшага палітычнага кіраўніцтва рэжыму.

Поўную версію справаздачы можна прачытаць па спасылцы.

Палітык Павел Латушка кажа, што Народнае антыкрызіснае ўпраўленне аказала падтрымку цэнтру права і дэмакратыі ў дадзенай працы.

«У апублікаванай справаздачы фактычна абгрунтоўваецца выкананне крытэрыю Міжнароднага крымінальнага права «аб наяўнасці дастатковых падстаў меркаваць», што незаконнае пазбаўленне волі, катаванні, забойствы, гвалтоўныя знікненні, пераследы па палітычных падставах, а таксама дэпартацыя ў кантэксце шырокамаштабнага і сістэматычнага нападу супраць грамадзянскага насельніцтва Беларусі з мая 2020 года па цяперашні час складаюць злачынствы супраць чалавечнасці.

У справаздачы паказваецца, што ахвярамі дадзеных злачынстваў з'яўляецца не менш 136 000 чалавек.

Я б хацеў звярнуць асаблівую ўвагу на тую частку справаздачы, дзе падкрэсліваецца, што гэты напад на грамадзянскае насельніцтва з'яўляецца дзяржаўнай палітыкай рэжыму Лукашэнкі».

Частка справаздачы прысвечана прыцягненню да адказнасці вінаватых у злачынствах.

«Фактычна ў дадзеных раздзелах змяшчаецца падрабязны алгарытм дзеянняў па задзейнічанні тых ці іншых механізмаў міжнароднага крымінальнага правасуддзя. Размова аб Міжнародным крымінальным судзе, стварэнні спецыяльнага Міжнароднага крымінальнага трыбунала па Беларусі і прымяненні ўніверсальнай юрысдыкцыі на нацыянальным узроўні», — кажа Павел Латушка.

Ён дадае, што НАУ ўжо працуе ў гэтых напрамках. 

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць