Грамадства1818

Былая бухгалтарка Беларускай чыгункі наракае, што яе прызналі «небяспечнай» у Літве

Выданне «Люстэрка» надрукавала гісторыю беларускай жанчыны, якая сутыкнулася з адмовай у легалізацыі ў Літве праз тое, што некалі была супрацоўніцай беларускай дзяржаўнай кампаніі.

Фота з сацыяльных сетак

33-гадовая Вольга (імя суразмоўцы зменена ў мэтах бяспекі) працавала бухгалтаркай аднаго з аддзяленняў Беларускай чыгункі сем гадоў, шэсць з якіх правяла ў дэкрэце. Нядаўна яна звольнілася з дзяржпрадпрыемства і з'ехала ў Літву следам за мужам — на яго ў Беларусі заведзеная крымінальная справа за ўдзел у пратэстах.

У 2021 годзе, яшчэ да таго, як у кватэры сям'і з'явіліся сілавікі і правялі ператрус, мужчына адправіўся ў Літву на працу. Праз нейкі час Вольга з дзецьмі вырашылі пераехаць да яго.

«Пачалася вайна, і ўсё зацягнулася. Літва перастала выдаваць візы беларусам, і нам з дзецьмі давялося зрабіць польскія, — тлумачыць суразмоўца. — Толькі тады ў нас атрымалася прыехаць да мужа. Ён жыве ў Літве па працоўным дазволе на жыхарства.

Я пасля пераезду знайшла працу, мы ўжо пачалі тут уладкоўвацца, дзеці пайшлі ў садок. У красавіку падалася на ДНЖ, але ў чэрвені па электроннай пошце атрымала адмову, разам з ёй — забарону на ўезд у ЕС на пяць гадоў».

Сярод прычын адмовы ў дакументах быў пазначаны факт працы на БЧ. Жанчыну гэта здзівіла, бо супрацоўніцай яна была задоўга да падзей 2020 года. Хоць пры гэтым удакладняе: пашыраных звестак аб тым, што амаль увесь свой стаж на прадпрыемстве была ў дэкрэце, яна не падавала, а ў Дэпартаменце міграцыі дэталяў не ўдакладнялі.

«Яны аргументавалі гэта тым, што я працавала на дзяржпрадпрыемстве, дзе праводзіцца пэўная ідэалагічная праца і органы кантралююць, каб супрацоўнікі былі лаяльныя ўладзе. На іх думку, я магу быць завербаваная спецслужбамі Беларусі, — тлумачыць жанчына. —

Я працавала задоўга да выбараў і ўсіх гэтых падзей. Не ведаю, як цяпер, але ў 2016 годзе такіх праблем, ніякіх ідэалагічных тэм там не было. Да таго ж я бухгалтар. Гэта звычайная праца на любым прадпрыемстве, ніякага доступу да сакрэтнай інфармацыі, нейкіх спраў у мяне не было. Не разумею, чаму на мой ДНЖ прыйшло такое рашэнне».

Вольга не ведае, чым абернецца гэтая адмова для яе сям'і. Пакуль жанчына падала апеляцыю. Калі ў судзе рашэння не адклічуць, плануе звяртацца ў іншыя інстанцыі. Вяртацца ў Беларусь з дзецьмі яна не хоча, а мужу ехаць на радзіму небяспечна праз крымінальны пераслед.

«У старэйшай дачкі таксама яшчэ разглядаецца дазвол на жыхарства, яна павінна ісці сёлета ў школу. Рашэнне па маёй апеляцыі мы яшчэ чакаем і проста не ведаем, што нам рабіць, — кажа беларуска. — Муж не можа выехаць, адпаведна і я не магу, хоць крымінальны пераслед вядзецца толькі ў дачыненні да яго.

Але нават калі мне вяртацца, у нас двое дзяцей — што мы павінны з імі рабіць? Хтосьці з нас павінен на нейкую колькасць гадоў пазбавіцца магчымасці з імі бачыцца? Гэта ўвяло нашу сям'ю ў цяжкае становішча.

Складаная сітуацыя, мы моцна перажываем, не разумеем, як нам дзейнічаць далей. Спадзяемся, што ўсё будзе добра і мы зможам спакойна планаваць будучыню».

Раней з'яўляліся паведамленні, што некаторым беларусам анулююць нават ужо выдадзеныя ДНЖ, калі яны сваёй ранейшай біяграфіяй былі звязаныя са службай па кантракце ў беларускім войску.

Каментары18

  • Жмудзін
    28.07.2023
    Нейкае глупства: калі на мужа крыміналка ў Беларусі, чаму не падаўся на палітычны прытулак? Навошта на працоўнай візе вісець? Жонка б аўтаматам атрымала дакумэнты.
    Ці хтосьці штосьці недагаворвае?
  • Нейкі там
    28.07.2023
    Летувісы, Гітлер еў агуркі, а Сталін паліў - то вы там глядзіце ўжо...
  • наконец
    29.07.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў3

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты27

«Таня мужна пераадолела ўсё і з усім справілася». Дырэктар EPAM падзякаваў усім, хто дапамог грашыма для змагання жонкі з ракам

Сіла беларусаў. За некалькі дзён людзі сабралі для трохгадовай Ксюшы 500 тысяч даляраў1

Расія ўзмацняе кампанію супраць Нарвы: у сетках заклікаюць узбройвацца і ствараць «народную рэспубліку»19

Беларусы назвалі песню, якая часта выклікае слёзы8

Літоўцы і палякі ламануліся запраўляцца ў Беларусь. Вось колькі на гэтым можна зэканоміць13

Пасол Ірана ў Маскве абверг інфармацыю пра знаходжанне Хаменеі ў Расіі

МЗС пра паветраныя шары з цыгарэтамі: Гэта трансгранічная злачыннасць 5

Захоп закладніка і катаванні: у Закапанэ будуць судзіць беларуса за выкраданне чалавека2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў3

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць