Грамадства

Лукашэнка заявіў, што Бог вырашыць, калі яму сыходзіць з пасады

Але гэта будзе яшчэ «не заўтра». 

Тэрмін свайго адыходу ад улады Аляксандр Лукашэнка звязаў з рашэннем Бога. Пра гэта ён сказаў у інтэрв’ю французскаму часопісу Le Point, адказваючы на пытанне пра тое, хто ўзначаліць Беларусь пасля яго.

«А чаму мы пра гэта цяпер гаворым? Я яшчэ не збіраюся заўтра сыходзіць з пасады прэзідэнта. Не, заўтра не збіраюся. А там як Бог дасць. Слухайце, мы ж усе пад Богам. Хто яго ведае? Я лічу, што Бог адыграў галоўную ролю ў тым, што я стаў прэзідэнтам. Дасць Бог, вырашыць, калі я павінен пакінуць гэтую пасаду і сысці», — заявіў ён.

Калі менавіта беларусы змогуць абраць кіраўніка краіны пасля Лукашэнкі, ён не сказаў.

«Каго народ абярэ, той і будзе. Абяцаю вам», — запэўніў ён, спаслаўшыся на сваё абранне ў 1994 годзе.

Разам з тым Лукашэнка дапусціў, што будзе мець уласныя пажаданні наконт пераемніка:

«Ну, напэўна, калі я буду сыходзіць ад улады, у мяне нейкія будуць перавагі. Але не тыя перавагі, пра якія вы думаеце».

Журналістка спытала, ці ёсць сярод патэнцыйных кандыдатаў яго малодшы сын Мікалай. Лукашэнка адказаў, што сыну 22 гады і, паводле Канстытуцыі, той яшчэ не можа прэтэндаваць на гэтую пасаду. Таксама ён паведаміў, што Мікалай цяпер служыць у войску.

«Ён такі хлопец у мяне аб'ектыўны, талковы, вельмі сур'ёзны. Але я яго не рыхтую ў прэзідэнты. Ні старэйшага, ні сярэдняга, ні малодшага», — заявіў Лукашэнка.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны12

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскіх беспілотніках, якімі атакуюць Украіну, знайшлі літоўскія SIM-карты і шмат іншых еўрапейскіх кампанентаў15

Надоі на карову ў Расіі ўжо на чвэрць вышэйшыя за беларускія3

Наста Рыбка патлумачыла, якім ветрам яе закінула ў праваабаронцы16

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча18

Ліміт на колькасць хатніх жывёл у кватэрах збіраюцца адмяніць

Вальфовіч расказаў пра «дэструктыўныя элементы», якія спрабуюць вярнуцца ў Беларусь пры дапамозе мяккай сілы13

Хто выйграе ад вайны ў Персідскім заліве? Аман

Што цяпер з дзяўчынай, на якую ўпала глыба снегу з даху Dana Mall3

Беларусы не купляюць кнігі па-беларуску. Хто вінаваты?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны12

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць