Эканоміка

Новыя супрацоўнікі пры працы з дому дэманструюць зніжэнне прадукцыйнасці на 18% — вучоныя

Новае даследаванне амерыканскіх вучоных дадае аргументаў у гарачую дыскусію аб тым, якія ўмовы працы больш прадукцыйныя — у офісе ці дома.

HomeOffice хатні офіс домашний офис
Фота: www.gettyimages.com

Даследчыкі з Масачусецкага тэхналагічнага інстытута і Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Лос-Анджэлесе вывучалі працу новых супрацоўнікаў па ўводу даных у Індыі.

Належныя кандыдаты былі запрошаныя на ўступную гутарку, падчас якой яны выканалі кароткія заданні па ўводу даных, якія рэгістравалі хуткасць і колькасць памылак, каб вызначыць іх здольнасць на зыходным узроўні. На гэтым этапе суіскальнікаў пыталіся аб іх перавагах паміж працай у офісе і працай з дому пры аднолькавых умовах і на ідэнтычным абсталяванні.

Затым усе новыя супрацоўнікі былі выпадковым чынам (рандомна) размеркаваныя на працу дома ці ў офісе. Назіранне за вынікамі праводзілася цягам васьмі тыдняў. Усе ўдзельнікі былі таксама праінфармаваныя аб тым, што ў кожнага з іх ёсць шанец атрымаць рэкамендацыю на больш доўгатэрміновую працу пасля завяршэння 8-тыднёвага перыяду. Пахвілінная прадукцыйнасць, а таксама час прастою рэгістраваліся праз праграмнае забеспячэнне для ўводу даных.

Навукоўцы спрабавалі вывучыць эфект працы дома ў параўнанні з працай у офісе. Для гэтага яны параўноўвалі вынікі работнікаў з дзвюх рандамізаваных груп незалежна ад іх пераваг адносна ўмоў працы (дом ці офіс).

Даследаванне таксама дазволіла адказаць на пытанне, ці існуе ўзаемадапаўняльнасць паміж пэўнымі тыпамі работнікаў і офіснай працай і ці адлюстроўвае персанальны выбар работніка гэтую ўзаемадапаўняльнасць.

Навукоўцы выявілі, што работнікі, выпадкова прызначаныя працаваць з дому на поўны працоўны дзень, былі на 18% менш прадукцыйныя, чым тыя, хто працаваў у офісе. Дзве траціны эфекту зніжэння прадукцыйнасці былі прыкметныя з першага працоўнага дня. Астатняе ёсць вынікам больш працяглага навучання хатняй групы на працягу наступных васьмі тыдняў.

Эфект ад працы ў офісе быў асабліва вялікі, калі работнікам даручалі больш складаныя задачы.

Навукоўцы выявілі некаторую адносна абмежаваную неаднастайнасць у эфекце офіса для розных тыпаў работнікаў. Пажылыя жанчыны, багацейшыя і жанатыя работнікі дэманстравалі найбольшы эфект ад працы ў офісе. Але гэты эфект быў нулявым для пэўных груп, напрыклад, больш бедных работнікаў, работнікаў, якія аддаюць перавагу няпоўнаму працоўнаму дню, жанчын з абавязкамі па догляду за сям'ёй.

Па-другое, навукоўцы выявілі, што людзі, якія працуюць лепш, часцей выбіраюць працу дома, а не ў офісе. Гэтая выснова пацвярджаецца вынікамі вымярэння здольнасцяў работнікаў па ўводзе даных падчас гутаркі. Так, тыя, хто сказаў, што ім падабаецца працаваць з дому, былі на 12% хутчэйшымі ў выкананні заданняў за тых, хто адзначыў, што ім падабаецца працаваць у офісе. Яны таксама былі больш дакладныя ва ўводзе даных і менш марнавалі час.

Аўтары паспрабавалі зразумець, чым абумоўлены выбар людзьмі месца працы. Яны выказалі здагадку, што, можа, людзі з ніжэйшымі здольнасцямі больш выйграюць ад працы ў офісе і таму жадаюць там працаваць. Можа быць, яны ведаюць, што ім патрэбны офіс для таго, каб кантраляваць сябе ці вучыцца ў іншых. А людзі з больш высокімі здольнасцямі думаюць, што ім усё адно дзе працаваць, таму што яны і так добра спраўляюцца і не маюць патрэбы ў дапамозе.

Але калі навукоўцы праверылі гэтыя ідэі, то ўбачылі, што гэта не так. Вынікі паказалі, што людзі, якія хочуць працаваць дома, зніжаюць сваю выніковасць, калі ім даюць такую магчымасць. Яны губляюць 27% сваёй прадукцыйнасці пры працы дома ў параўнанні з працай у офісе. А людзі, якія хочуць працаваць у офісе, пры пераводзе ў «хатні офіс» губляюць толькі 13%.

Але не трэба спяшацца з высновамі і ўсіх заганяць у офісы. Аўтары звяртаюць увагу на неабходнасць высветліць матывацыю людзей працаваць дома. Магчыма, гэта абумоўлена наяўнасцю культурных (напрыклад, забарона жанчынам працаваць па-за межамі дома) ці асабістых перакананняў, неабходнасцю выхоўваць дзяцей ці іншымі абавязкамі па доме. На думку навукоўцаў, калі матывы некаторых работнікаў на працу з дому вельмі моцныя, то такія ўмовы могуць дазволіць ім удзельнічаць у эканоміцы. У адваротным выпадку яны не змаглі б атрымаць працу.

Выданне Bloomberg звяртае ўвагу на тое, што высновы гэтай працы адпавядаюць іншым, якія выявілі, што цалкам дыстанцыйная праца менш прадукцыйная, чым праца ў офісе або гібрыдная. У той жа час яна можа быць апраўданая для кампаній, якія эканомяць значныя сумы на нерухомай маёмасці.

Новае даследаванне, зазначае выданне, падкрэслівае праблемы, уласцівыя даследаванням прадукцыйнасці. Так як работнікі, якія ўдзельнічалі ў эксперыменце, былі нядаўна нанятыя, іх вынікі могуць адрознівацца ад вынікаў супрацоўнікаў, якія перайшлі на цалкам дыстанцыйную працу толькі пасля таго, як першапачаткова правялі значны час у офісе.

Bloomberg адзначае, што цытаванае даследаванне не дае поўных адказаў для кіраўнікоў, якія спрабуюць даць рады сітуацыі гібрыднай працы, якая застаецца пераважнай мадэллю ў ЗША.

Нядаўні буйнамаштабны аналіз кансалтынгавай фірмы McKinsey & Co. свайго персаналу паказаў, што каля 50% часу, праведзенага ў офісе, было аптымальным для гібрыднай працы. Штосьці больш за гэта шкодзіла гнуткасці і часу канцэнтрацыі і не паляпшала прадукцыйнасці.

Іншае рандамізаванае кантрольнае даследаванне паказала, што гібрыдныя схемы працы не аказалі істотнага ўплыву на прадукцыйнасць, хоць супрацоўнікі былі значна шчаслівейшыя і з меншай імавернасцю прымалі рашэнне аб звальненні.

Выданне адзначае, што многія артыкулы, якія крытыкуюць дыстанцыйную працу і прыводзяць доказы таго, што яна менш прадукцыйная, насамрэч кажуць пра цалкам аддаленую працу, тады як для большасці людзей важнай з'яўляецца магчымасць гібрыднай працы. Таму неабходна памятаць пра гэтыя нюансы.

Чытайце яшчэ:

Google прымушае супрацоўнікаў вярнуцца ў офіс

Штучны інтэлект у офісе не дадае работнікам шчасця 

Каментары

Цяпер чытаюць

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца8

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп асабіста папрасіў Сі Цзіньпіна паўплываць на Пуціна, каб спыніць вайну ва Украіне2

Расія ўначы нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Чысты тэрор: 73 ракеты па гарадах і 656 беспілотнікаў4

Якія фігуры людзі насамрэч лічаць найбольш прывабнымі?19

Пасольства Польшчы ў Мінску змяніла парадак падачы заявы на візу па карце паляка6

Мільёны на «правільных» апытаннях. Як жонка галоўнага прыдворнага сацыёлага Крамля купаецца ў раскошы10

У Полацку паставілі новыя ўязныя знакі. Усе на рускай мове23

Беларус аплаціў дзяўчыне вініры, а пасля раставання запатрабаваў грошы. Што кажа закон?9

ШІ-гігант Anthropic падаў заяўку на IPO, апярэдзіўшы OpenAI

Затрыманы топ-менеджар Мінабароны РФ па забеспячэнні войска7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца8

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць