Грамадства11

Навуменка, Хруцкі, Цітовіч… У чый яшчэ гонар назвалі новыя мінскія вуліцы?

Восем праектаваных сталічных вуліц і тры завулкі атрымаюць назвы ў гонар вядомых беларускіх дзеячаў. Рашэнне прынялі ў Мінскім гарадскім Савеце дэпутатаў, яно ўступіць у сілу пасля апублікавання, паведаміла агенцтва «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: сацсеткі

Новыя тапонімы з'явяцца ў мікрараёне Паўночны і комплексе «Паўночны бераг».

Вуліцу і завулак Паўночнага мікрараёна назавуць у гонар народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі.

Іншым вуліцы і завулку ў тым самым раёне прысвояць імя музыказнаўца і этнографа Генадзя Цітовіча. Яго ведаюць як арганізатара і мастацкага кіраўніка Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору.

Урэшце, апошняя пара мікрараёна будзе названая ў гонар беларускага жывапісца XIX стагоддзя Івана Хруцкага. Ён праславіўся сваімі нацюрмортамі. Фрагмент «Партрэта жонкі з кветкамі і садавіной» аўтарства Хруцкага быў выяўлены на купюры тысяча беларускіх рублёў 2000 года выпуску.

Дзве вуліцы комплексу «Паўночны бераг» назавуць імёнамі архітэктараў Іосіфа Лангбарда і Аляксандра Воінава. Першы ў свой час значна паўплываў на вобраз Мінска. Самыя вядомыя праекты Лангбарда ў сталіцы — Вялікі тэатр оперы і балета, галоўны корпус Акадэміі навук і Дом афіцэраў.

Аляксандр Воінаў ствараў праекты жылых дамоў па вуліцы Маскоўскай і будынкі, дзе сёння знаходзіцца гасцініца Crowne Plaza.

Яшчэ дзве вуліцы ў «Паўночным беразе» назавуць у гонар мастакоў Паўла Масленікава і Віталя Цвіркі. Масленікаў пісаў пейзажы і працаваў мастаком-пастаноўшчыкам у Тэатры оперы і балета, афармляў спектаклі ў Тэатры Янкі Купалы. Віталь Цвірка таксама быў майстрам пейзажнага жывапісу. Мноства карцін ён прысвяціў беларускай прыродзе.

Урэшце, пятую вуліцу ў гэтым комплексе назавуць іменем фізіка, колішняга прэзідэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікалая Барысевіча. Ён займаўся квантавай электронікай, інфрачырвонай тэхнікай і іншымі кірункамі фізічнай навукі.

Каментары1

  • Стась
    11.08.2023
    Хоць штосці, што ў будучыні не спатрэбіцца пераймяноўваць у рамках дэкамунізацыі альбо адсутнасці істотных паслуг перад Беларуссю.
    Але пра Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна зноў "забылі"

Цяпер чытаюць

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?9

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Магілёва з грузавіка проста на дарогу звалілася бервяно ВІДЭА1

Плату за сучаснае арэнднае жыллё прапанавалі павысіць1

Беларусы засталіся без адпачынку, бо рэйсы ў Туніс раптоўна адмянілі

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу8

«Чытайце, зайздросце. Я — грамадзянін Расіі!» Рускамірац Агафонаў пахваліўся новым пашпартам34

Былых палітвязняў пачалі выкрэсліваць са спісу «тэрарыстаў»1

Кубракоў прапануе дазволіць сілавікам «у асаблівых умовах» дзейнічаць без санкцыі пракурора17

Бабарыка падзякаваў Сікорскаму за сустрэчу з Рыжанковым у Нью-Ёрку11

Беларуска праектавала метро ў Мінску, а зараз адказвае за станцыі ў Нью-Ёрку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?9

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць