Культура33

Уладзіміру Арлову — 70 гадоў

Ён нарадзіўся 25 жніўня 1953 года ў Полацку. Пісьменніцкі стаж налічвае амаль 50 гадоў.

Уладзімір Арлоў. Студзень 2019 года. Фота: «Наша Ніва»

Уладзімір Арлоў скончыў гістарычны факультэт БДУ (1975). Нейкі час працаваў настаўнікам гісторыі, потым у рэдакцыі наваполацкай газеты «Хімік» — карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, намеснікам рэдактара. У 1988—1997 гг. — рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Першыя творы змясціў у самвыдатаўскіх альманахах «Блакітны ліхтар» і «Мілавіца». Першая кніга — «Добры дзень, мая Шыпшына» — выйшла ў 1986 годзе. Потым былі «Дзень, калі ўпала страла» (1988), «Асветніца з роду Усяслава» (1989), «Там, за дзвярыма» (1991), «Рандэву на манеўрах» (1992).

Потым былі дзясяткі кніг, некаторыя з іх сталі культавымі, як «Краіна Беларусь: ілюстраваная гісторыя», «Айчына», «Імёны свабоды» ды інш. А ягонае эсэ «Незалежнасць — гэта…», напісанае ў 1990 годзе, стала хрэстаматыйным.

Толькі за апошні год выйшла сем кніг пісьменніка.

Уладзімір Арлоў — лаўрэат шматлікіх прэмій, у тым ліку Выдавецкай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча (1993), Літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча (1996), прэміі Таварыства вольных літаратараў «Гліняны Вялес» (1998), прэміі імя Барыса Кіта (Германія, 2004), прэміі «Залатая літара» (2006), міжнароднай прэміі «Еўрапейскі паэт свабоды» (Польшча, 2010), літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча (2016), прэміі Цёткі (2017), Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца (2018).

Каментары3

  • падсумаванне
    25.08.2023
    Пісьменнік Уладзімір Арлоў матэрыю беларускай гісторыі адчувае і апісвае са свайго, полацкага пункта сядзення. Хай рэальна сядзіць дзе ў іншым месцы.
    Талент на дае яму спусціцца да краязнаўцы, а краязнаўства не дае падняцца да нацыянальнага інтарэсу. 
    Рамантычная яго душа змушае чытача рэзаніраваць на пісанія яго рукі.
    Кожная яго кніга вартая прачытання.
    Многая лета!
  • Прозаик
    25.08.2023
    [Рэд. выдалена]
  • 123
    25.08.2023
    Люблю віншаваць сяброў і родных ( іх у мяне шмат) з Днём нараджэння і іншымі святамі. Апошнія 10 год гэта было лёгка рабіць))) "Вялікае Княства Літоўскае" і "Краіна Беларусь" -- цудоўныя падарункі на любы выпадак! Дзякуй Вам, спадар Уладзімір! Жадаем моцнага здароўя, натхнення і хуткіх пераменаў!

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага26

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты12

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам2

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі8

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага26

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць