Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў 7 кастрычніка адправіцца ў Туркменістан. Яго візіт працягнецца да 9 кастрычніка.

Максім Рыжанкоў. Фота прэс-сакратара МЗС
У Туркменістане Рыжанкоў возьме ўдзел у пасяджэнні Рады міністраў замежных спраў СНД, правядзе сустрэчы з прадстаўнікамі ўрада краіны, а таксама паўдзельнічае ў іншых запланаваных мерапрыемствах.
Акрамя таго, запланаваныя абмеркаванні двухбаковага парадку дня з кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў краін СНД.
Каментары