Грамадства33

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю

Шкоду ўжо ацанілі больш як на 2 мільёны рублёў — на дзяржаўным тэлебачанні расказалі новыя падрабязнасці.

Дырэктар кампаніі Яраслаў Талочка ў СІЗА даў інтэрв'ю прапагандыстам

Вядомая мэблевая фірма «Кухні Чэры», якая працавала 15 гадоў, раптоўна закрылася, не выканаўшы заказы. Кліенты засталіся без мэблі, але з крэдытамі на дзясяткі тысяч рублёў. Былы дырэктар кампаніі Яраслаў Талочка знаходзіцца пад вартай. Падрабязнасці расказаў тэлеканал «Беларусь 1».

Кампанія вырабляла кухні і іншую мэблю, мела шоурумы і вялікую кліенцкую базу. У год свайго 15‑годдзя яна прапаноўвала зніжку 15%. Частка пакупнікоў афармляла заказы ў крэдыт, аднак 1 верасня фірма абвясціла, што не выканае іх і не верне грошы.

Адна з пацярпелых, Дар’я Кірэева, расказала, што яе сям’я аформіла чатыры крэдыты — на яе, мужа, маці і свёкра. Агулам мэбля для кватэры каштавала 54 тысячы рублёў.

«Я ўзяла крэдыт на 13,5 тысячы беларускіх рублёў. Потым мы вырашылі папрасіць бацькоў, каб яны дапамаглі і таксама аформілі на сябе крэдыт, каб дарабіць усё. Нашы дзеці ў наступным годзе ідуць у школу, ім патрэбны як мінімум пісьмовы стол», — расказала жанчына.

Паводле Дар’і, 30 жніўня прадстаўнікі фірмы яшчэ прывезлі ёй два пафарбаваныя фасады, а ўжо 1 верасня паведамілі, што заказы выкананыя не будуць.

Іншы кліент, Мікіта Коган, замовіў мэблю ў красавіку. Яе мусілі даставіць да 20 ліпеня, але прывезлі толькі 4 жніўня і не сабралі. Цяпер мэбля ляжыць у скрынках, а запрасіць іншую фірму ён не можа, бо працягваецца следства і яшчэ трэба ацаніць шкоду.

Коган сцвярджае, што ўладальнік працягваў заключаць новыя дамовы, хаця ўжо вёў перамовы аб ліквідацыі кампаніі.

«Апошнюю дамову асабіста ўзгадніў Яраслаў, уладальнік фірмы, 30 жніўня. Гэта значыць, 1 верасня ён абвясціў аб ліквідацыі, але палічыў нармальным уцягнуць у гэтую сітуацыю яшчэ адну сям’ю», — сказаў мужчына.

Крымінальную справу супраць былых дырэктара і заснавальніка кампаніі распачалі 4 верасня. Начальнік Маскоўскага раённага аддзела Следчага камітэта Мінска Валерый Каменеў заявіў, што фірма некалькі месяцаў працягвала прымаць заказы, хоць знаходзілася ў вельмі цяжкім фінансавым становішчы.

«Мы мяркуем, што яны дакладна ведалі, што гэтыя абавязацельствы не будуць выкананыя», — сказаў Каменеў.

У міліцыю паступіла больш за 200 заяў ад пацярпелых. Папярэдне шкоду ацэньваюць больш як на 2 мільёны рублёў, але ўсіх пацярпелых яшчэ не ўстанавілі. Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай.

Сам былы дырэктар Яраслаў Талочка ў каментары з СІЗА патлумачыў праблемы паломкамі абсталявання, дадатковымі выдаткамі і няўдалым пашырэннем кампаніі.

«Усе фактары ў сукупнасці прывялі да такой сітуацыі. Я пераацаніў уласныя сілы, занадта захапіўся развіццём кампаніі», — заявіў ён.

У Следчым камітэце заяўляюць, што шукаюць маёмасць абвінавачанага і вывучаюць матэрыяльнае становішча яго сваякоў, каб дамагчыся кампенсацыі шкоды. Банкі ўжо паведамілі кліентам, што адтэрміноўкі па крэдытах ім не дадуць.

Менавіта гэту піраміду рэкламаваў летась прапагандыст Ігар Тур разам з жонкай Ксеніяй — кампанія рабіла ім прэміяльную кухню ў новы дом.

Каментары3

  • Mike
    06.10.2026
    Расположение кофемашины на фото - супер!
  • LL
    06.10.2026
    Тур переплатил)
  • Твой дом турма
    06.10.2026
    Трэба прыцягнуць Тура да адказнасці. Не злачынец, а злачынная група нанесла шкоду ў асоба буйным памеры. Можна адразу свідраваць дзіркі для зорачак на пагон.

Цяпер чытаюць

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць