Свет1010

У Парыжы забаранілі электрасамакаты

Кампаніі, якія займаюцца пракатам электрасамакатаў у Парыжы, прыбіраюць сваю тэхніку з вуліц, піша «Медуза». Улады горада пасля праведзенага ў красавіку рэферэндуму не сталі перазаключаць кантракты з кампаніямі Dott, Lime і Tier, якія займаюцца пракатам электрасамакатаў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: pixaby.com

Тэрмін дзеяння дагавораў заканчваецца 1 верасня, да гэтага моманту ўсе 15 тысяч самакатаў павінны быць прыбраныя з вуліц горада.

У Tier Mobility паведамілі, што прыбіраюць з вуліц па 450 самакатаў за дзень, а па меры набліжэння тэрміну заканчэння кантракта з горадам збіраюцца вывозіць па 750 адзінак за суткі.

Усе тры кампаніі, якія займаліся пракатам электрасамакатаў у Парыжы, паведамілі, што правядуць тэхабслугоўванне і прафілактыку транспартных сродкаў, а затым адправяць іх у іншыя гарады Францыі і іншыя краіны, у тым ліку ў Германію, Польшчу, Бельгію, Італію і Ізраіль.

Цяпер Dott, Lime і Tier плануюць больш актыўна займацца пракатам электравеласіпедаў у Парыжы. 

Мэрыя Парыжа ў красавіку правяла рэферэндум сярод жыхароў наконт пытання прадаўжэння кантракта з кампаніямі, якія займаюцца пракатам электрасамакатаў. Большасць удзельнікаў рэферэндуму прагаласавалі супраць.

Каментары10

  • сама кат
    27.08.2023
    каб жа толькі пешаходаў... а то і аўтамабілістаў
  • Прахожы
    27.08.2023
    З той хуткасцю з якой яны носяцца прама па тратуарах не толькi дзецi але i дарослыя могуць стаць iнвалiдамi на усё жыццё. Але велсiпедысты яшчэ горш за самакатчыкаў. Бо на велiке можна хрыбет сламаць чалавеку цi дзiцяцi. Пазасунуць у вушы навушнiцы i нясуцца, часам яшчэ хутчэй чым на самакатах. Клiнiчныя iдыёты.
  • Максим Дизайнер
    27.08.2023
    сама кат, 

    Все правильно. Зачэи эти самакаты. 1млн коптящих корчей на 1.9 минчан. Еще больше корчей, еще меньше газонов. Деревья тоже убрать, чтобы автомобилисты поменьше на них наматывались. Все дворы разметить, чтобы проклятые пешеходы были осторожны, при выходе из подъезда, посмотрел налево, посмотрел направо. Задохнемся в угаре любителей покоптить на 8-и местном ушатанном прэмиум быу в магазин за углом, товарищи!

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай2

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды2

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай2

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць