Усяго патроху44

Сеў Леніну на галаву. З аграсядзібы пад Маладзечнам збег бусел і паляцеў у горад гарэзнічаць

У цэнтры Маладзечна ў панядзелак з'явіўся бусел. Ён парушаў правілы дарожнага руху і разгульваў па горадзе, дзе яму ўздумаецца. Смеласці і нахабства яму было не займаць, бо завуць птушку Смяльчак, піша Kraj.by.

Фота: Kraj.by

Смяльчак збег, дакладней, зляцеў з аграсядзібы ў вёсцы Цівідаўка. Уцёкамі і пярэпалахам у цэнтры Маладзечна бусел падвёў сваіх заступнікаў, уладальнікаў сядзібы, якія прынялі яго, маленькага. Птушаня лячылі, выкормлівалі, выпускалі, каб вучыўся лётаць.

Фота: Kraj.by

Цяпер у каранціне ў пакаранне Смяльчак правядзе тыдзень.

Уладальніца аграсядзібы Анастасія Чарняўская ў аўторак ганялася за сваім гадаванцам на цэнтральнай плошчы горада і з дапамогай маладзечанцаў змагла яго злавіць каля будынка ЗАГСа.

Анастасія распавяла Kraj.by:

— У нас у аграсядзібе цяпер жывуць чатыры буслы. Людзі проста прывозяць і пакідаюць у нас птушанят, якіх бацькі з нейкіх прычын выкінулі з гнязда. Гэта можа здарыцца, калі птушаня хворае, або, як сёлета, з-за сухога надвор'я яго не могуць пракарміць. Але каб буслы выкінулі малога, у яго абавязкова мае быць нейкая паталогія.

Фота: Kraj.by

— Менавіта гэтага прывезлі з Пастаўскага раёна. У яго былі скрыўленыя ножкі, — успамінае Анастасія. — Дык вось ён маленькім у нас жыў, мы яго выходжвалі разам з усімі.

Фота: Kraj.by

Анастасія распавядае, што ўсіх сваіх буслоў-гадаванцаў яна называе малымі. А гэты адрозніваўся сярод сваіх птушак-субратаў тым, што раней за ўсіх навучыўся лётаць, таму і атрымаў асобную мянушку Смяльчак. Вось так ён лётаў-лётаў на сваіх прагулках, але заўсёды вяртаўся назад. У панядзелак, 4 верасня, не вярнуўся.

Фота: Kraj.by

— Мне ў панядзелак увечары сталі дасылаць відэа бусла ў цэнтры Маладзечна і пытацца: «Ці не ваш?» Па крывой назе я адразу пазнала Смельчака. На наступны дзень, у аўторак, раніцай мы па традыцыі прымалі ў сябе асаблівых дзяцей. І нават яны казалі, што наш бусел лётае па горадзе. Калі сустрэча скончылася, я ўзяла таксі і паехала ў горад. Спачатку зайшла ў краму, купіла мойвы, каб прыкарміць Смельчака. Знайшла яго на цэнтральнай плошчы. Ён сядзеў на галаве ў Леніна. Я спакушала яго мойвай, але бусел адмаўляўся да мяне спускацца.

Фота: Kraj.by

Па словах Анастасіі, потым Смяльчак пераляцеў за будынак ЗАГСа і спусціўся на зямлю. Рыбу з рук браў, але як толькі гаспадыня спрабавала яго злавіць, тут жа пералятаў на іншае месца.

— Мне дапамагалі мужчына і жанчына з дзіцем. Мы акружылі птушку і сталі прыціскаць яе да жылога дома. У выніку пры чарговай спробе ўзляцець я паспела злавіць бусла за шыю. На таксі адвезла ў аграсядзібу. Цяпер тыдзень патрымаем яго ў каранціне, паназіраем. Баімся, каб у сваім падарожжы ён не падхапіў якую-небудзь хваробу, напрыклад, ад галубоў.

Каментары4

  • Гы
    07.09.2023
    Спадзяюся бусел не толькі сеў Леніну на галаву, але і “афарбаваў” яму лысіну)
  • Ясь
    07.09.2023
    Гы, таксама, спадзяюмя!!
  • паца-ваца
    07.09.2023
    хвулиган !
    запрациц-пасадзиц-акальцэвац

Цяпер чытаюць

Лукашэнка прызначыў 26 чыноўнікаў

Лукашэнка прызначыў 26 чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус за 120 рублёў набыў дзіцячы садок і хоча зрабіць з яго салон прыгажосці

Навукоўцы паказалі ВІДЭА, як васьміног катаецца на самай хуткай у свеце акуле2

На ўкраінска-беларускай мяжы з'явіўся патрыятычны банер ФОТАФАКТ7

Жанчыне, якая выгукнула ў філармоніі «Слава Украіне!», далі 20 сутак21

66-гадовая жыхарка Берліна нарадзіла дзіця. Горад стаіць на вушах13

«Луч» выпусціў гадзіннік у гонар Васіля Быкава і абвясціў з гэтай нагоды творчы чэлендж1

«Белавія» ў абыход санкцый набыла ў Гамбіі тры самалёты Airbus у дрэнным стане3

«Як на корм свінням»: глядзіце, што цяпер з бульбай у Мінску6

У 11-гадовага хлопчыка ў руках выбухнула самаробная прылада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка прызначыў 26 чыноўнікаў

Лукашэнка прызначыў 26 чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць