«Мы будзем чакаць». Віктар Лукашэнка ўсё яшчэ спадзяецца атрымаць запрашэнне на Алімпіяду
Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі ўсё яшчэ чакае запрашэння на Алімпійскія гульні ў Парыжы ў 2024 годзе, паведаміў прэзідэнт НАК Віктар Лукашэнка на ўрачыстых мерапрыемствах да Дня Мінска каля Палаца спорту.

«Што тычыцца ўдзелу нашай каманды ў Алімпійскіх гульнях, то запрашэння дагэтуль няма. Каля месяца таму яны павінны былі разаслаць іх, але Міжнародны алімпійскі камітэт і федэрацыі дагэтуль не прынялі пастановы. Мы будзем чакаць», — заявіў Віктар Лукашэнка.
Праблемы з удзелам у алімпійскіх спаборніцтвах у Беларусі ўзніклі ў сувязі з тым, што рэжым Лукашэнкі падтрымаў у лютым 2022 года агрэсію Расіі супраць Украіны. Адносна допуску беларускіх і расійскіх спартсменаў да Алімпіяды вядуцца пастаянныя дыскусіі: адны за тое, каб іх не дапускаць увогуле, іншыя за тое, каб дапусціць пад нейтральнымі сцягамі тых спартсменаў у індывідуальных дысцыплінах, якія публічна не падтрымлівалі вайну і не маюць дачынення да сілавых структур абедзвюх краін.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары